Часам не да законаў«Часам не да законаў» (руск.: иногда не до законов) — выраз, публічна выкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам 10 верасня 2020 года, калі ён прадстаўляў перад супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Генеральнай пракуратуры Беларусі новага генпракурора Андрэя Шведа[1]. Выраз быў выкарыстаны на фоне магутных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, узурпацыі ўлады Лукашэнкам, палітычнага пераследу і катаванняў нязгодных. Гэтым выразам палітык фактычна даў дазвол на пачатак шырокамаштабных палітычных рэпрэсій супраць сваіх апанентаў. Цалкам выраз гучаў так[1]:
Сёння фраза найчасцей выкарыстоўваецца дэмакратычнай апазіцыяй, каб падкрэсліць поўнае беззаконне, якое пануе ў Беларусі ў дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 года. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia