Іван Яфімавіч Пятроў
Іван Яфімавіч Пятроў (18 (30) верасня 1896, Трубчэўск, Арлоўская губерня — 7 красавіка 1958, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяІ. Я. Пятроў нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні (зараз у Бранскай вобласці Расіі). У 1916 г. скончыў гімназію ў Карачаеве[2]. З 1917 г. у арміі, у студзені 1917 г. паступіў у Аляксееўскае юнкерскае вучылішча (Масква) і скончыў яго ў чэрвені 1917 г. Праходзіў службу ў Астрахані ў чыне прапаршчыка, быў звольнены па стану здароўя[2]. У Чырвонай Арміі з 1918 г. (уступіў дабравольцам). Удзельнік грамадзянскай вайны (удзельнічаў у баях пад гарадамі Сызрань, Самара, Мелекес, Сімбірск, на Заходнім фронце[2]). Увесну 1922 г. быў накіраваны ў Сярэднеазіяцкую ваенную акругу, дзе праходзіў службу на пасадах ваенкома 63-го кавалерыйскага палка, ваенкома брыгады, ваенкома штаба дывізіі, камандзіра асобнай кавалерыйскай брыгады, камандзіра асобнай брыгады, камандзіра 1-й Туркестанскай стралковай дывізіі і інш[2]. Вялікая Айчынная вайнаПадчас Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр І. Я. Пятроў з ліпеня па кастрычнік 1941 г. камандзір 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце, у кастрычніку 1941 — ліпені 1942 г. і лістападзе 1943 — лютым 1944 г. камандуючы Прыморскай арміі, у жніўні — кастрычніку 1942 г. камандуючы 44-й арміяй, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 г. Чарнаморскай групы войскаў Закаўказскага фронту, сакавіку — красавіку 1943 г. Паўночка-Каўказскага фронту, у красавіку — чэрвені 1944 г. 2-га Беларускага фронту, у жніўні 1944 — сакавіку 1945 г. 4-га Украінскага фронту, красавіку — чэрвені 1945 г. 1-га Украінскага фронту. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў абароны Адэсы (1941), Севастопаля (1941—1942). Удзельнік Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый. Пасляваенны перыядПасля вайны І. Я. Пятроў займаў камандныя і штабныя пасады ў Савецкай Арміі (камандуючы войскамі Туркестанскай ваеннай акругі, першы намеснік ваеннага інспектара Савецкай Арміі, начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўкі Узброеных Сіл СССР, намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл СССР, галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР). З чэрвеня 1957 года – галоўны навуковы кансультант пры намесніку Міністра абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958 гг.) Узнагароды
і інш. Памяць![]()
Зноскі
Літаратура
СпасылкіІван Яфімавіч Пятроў на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia