Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, англ.: Belarusian State Academy of Aviation) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове. ГісторыяМінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА. У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК). 3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК). У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК). 1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Рэктары
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia