Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума (2023)
У перыяд з 15 па 20 красавіка 2023 года на фоне суданскага канфлікту ў паветранай гавані Хартума былі знішчаны альбо пашкоджаны больш за 10 грамадзянскіх самалётаў[1]. АбстаноўкаРаніцай 15 красавіка 2023 года пачынаюцца сутыкненні паміж Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) і Узброенымі сіламі Судана (УСС). Хутка прадстаўнікі САП заявілі, што захапілі сталічны аэрапорт[2], хоць іх апаненты гэта адмаўлялі. 18 красавіка з 18:00 па мясцовым часе было абвешчана спыненне агню, падчас чаго баі ў раёне паветранай гавані аціхлі. ПаведамленніПаводле паведамленняў Flightradar24 , у першы дзень канфлікту ў міжнародным аэрапорце Хартума некалькі самалётаў кампаній Saudia , Badr Airlines (20 красавіка цалкам знішчаны[1]) і SkyUp Airlines былі пашкоджаны[3]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі[4]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы (СХП)[5]. Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Maxar Technologies 17 красавіка, паказалі наступствы баёў у аэрапорце. На першых трох выявах зафіксаваны па меншай меры 14 знішчаных самалётаў. Выданне New York Times, правёўшы аналіз спадарожнікавых фота Maxar і Planet Labs, заявіла пра 20 бартоў[6]. Станам на 21 красавіка ўсяго ў Хартуме было вядома пра наступныя знішчаныя альбо пашкоджаныя самалёты[1]:
Большая частка знішчана да раніцы 17 красавіка[6]. НаступствыХутка былі адменены рэйсы шэрагу авіякампаній з і ў Судан[8]. Баявыя дзеянні вакол міжнароднага аэрапорта і знішчэнне грамадзянскіх самалётаў абцяжарылі эвакуацыю замежнікаў. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[5]. Знішчэнне борта СХП паўплывала на здольнасць арганізацыі перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[9]. Іншыя выпадкі28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма[10]. Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia