Дарфурская кампанія (з 2023)

Дарфурская кампанія
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Дата з 15 красавіка 2023
Месца Дарфур, Судан
Статус працягваецца
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Страты
невядома невядома

Дарфурская кампанія — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Дарфур, заходні рэгіён Судана.

Ход падзей

2023

Першыя сутыкненні адбыліся 15 красавіка 2023 года ў горадзе Эль-Генейна. Населены пункт быў захоплены Сіламі аператыўнай падтрымкі амаль без баёў[1]. Адначасна зафіксаваны баі ў Залінгеі[2] і Эль-Фашыры[3]. У апошнім паўстанцкія сілы спрабавалі захапіць мясцовы аэрапорт і астатнія важныя аб’екты[4]. Перамога ў Эль-Генейне дазволіла мяцежнікам узяць і іншыя гарады Дарфура[5]. Так, 16 красавіка ў Ньяле каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[6] і мясцовы аэрапорт[7]. 20 красавіка прыхільнікі Дагала, пасля разлютаваных сутыкненняў, усталявалі поўны кантроль над Ньялой[8], а хутка атрадам паўстанцаў удаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[9]. На наступны дзень 21-й брыгадай САП захоплена Кабкабія. Тут таксама адбыліся жорсткія сутыкненні[10].

24[11]—25 красавіка[12] нечакана аднавіліся баі ў Эль-Генейне. У пачатку мая сутычкі спыніліся. Кантроль над горадам захавалі атрады САП[13][14]. У маі з новай сілай разгарнуліся баі за Эль-Генейне[15] і Эль-Фашыр[16].

3 чэрвеня паведамлялася, што ў Кутуме (Паўночны Дарфур) за два дні баёў загінулі 40 чалавек[17]. Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[18]. 14 чэрвеня губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абакар быў выкрадзены і забіты невядомымі ўзброенымі людзьмі. За некалькі гадзін да гэтага ў тэлеінтэрв’ю чыноўнік абвінаваціў армію Дагала ў генацыдзе і заклікаў да міжнароднага ўмяшання. УСС усклалі віну за забойства на САП[19]. 19 чэрвеня паўстанцы разграмілі гарнізон УСС у Тавіле. Па меншай меры сем мірных жыхароў загінулі, а большая частка горада была разбурана[20]. Хутка, 22-га, пад кантроль войск Дагала цалкам перайшоў горад Эль-Генейна[21]. 16 ліпеня атрады САП заявілі пра захоп горада Кас (Паўднёвы Дарфур)[22].

22 ліпеня 16 мірных жыхароў загінулі падчас ракетных абстрэлаў у Ньяле[23]. 26 ліпеня байцы Дагала захапілі горад Серба ў Заходнім Дарфуры, у 23 км на поўнач ад Генейны, пасля двухдзённых баёў, падчас якога горад быў спалены дашчэнту[24].

4 жніўня САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль увесь Цэнтральны Дарфур[25].

3 верасня ў Заходнім Дарфуры САП і саюзныя апалчэнцы атакавалі гарады Гарні і Абу-Скрудж[26]. 23 кастрычніка два чалавекі загінулі ў выніку нападу войск Дагала на лагер бежанцаў Аль-Хасахіса ў Залінгеі[27]. 24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[28]. 26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі ў Ньяле[29]. 31 кастрычніка прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп штаба 21-й пяхотнай дывізіі ў Залінгеі[30].

4 лістапада байцы Дагала заявілі, што захапілі штаб 15-й дывізіі ў Генейне[31]. 7 лістапада САП захапілі паўночнадарфурскі горад Ум-Кедада[32]. 20 лістапада на ўсходзе Дарфура яны пачалі штурм горада Эд-Даэн, захапіўшы мясцовы аэрапорт[33].

3 снежня прыхільнікі генерала Дагала захапілі Дэрыбат (Паўночны Дарфур)[34]. 29 снежня суданская авіяцыя атакавала Ньялу. Загінула 118 чалавек[35].

2024

14 студзеня ў выніку бамбардзіроўкі Эль-Генейны загінулі сем чалавек[36]. 17 студзеня дванаццаць чалавек загінулі пры ўрадавай бамбардзіроўцы горада Эль-Зуруг (Паўночны Дарфур)[37]. 24 студзеня адзін чалавек загінуў у ходзе сутыкненняў у лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[38]. 22 лютага чатырнаццаць чалавек загінулі ў выніку нападу на гандлёвы канвой недалёка ад Тартахана, Усходні Дарфур[39].

7 сакавіка пяць чалавек былі забітыя падчас рэйду мяцежнікаў на вёску Эль-Дудыя ў Заходнім Кардафане[40]. 22 сакавіка тры чалавекі загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па Шуаа, Заходні Кардафан[41]. 25 сакавіка дзевяць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Эль-Фашыра[42]. 27 сакавіка войскі Бурхана нанеслі авіяўдар па канвоі праціўніка недалёка ад Меліта (Паўночны Дарфур)[43].

3 красавіка ўлады нанеслі авіяўдары па кантраляваным САП камандаванні 16-й пяхотнай дывізіі і некалькіх кварталах у Ньяле[44]. На наступны дзень мяцежнікі атакавалі шэсць вёсак, населеных народам загава ў Паўночным Дарфуры, забіўшы па меншай меры 15 чалавек[45]. 13 красавіка ў Эль-Фашыры ўспыхнулі баі паміж варагуючымі фракцыямі ВРС, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі[46]. Атрады САП атакавалі 16 вёсак на захад ад Эль-Фашыра[47], забіўшы па меншай меры 10 чалавек[48]. 14 красавіка САП узялі пад кантроль Мілет у Паўночным Дарфуры, недалёка ад лівійскай мяжы[49]. 16 красавіка ў ходзе сутыкненняў каля Эль-Фашыра сем чалавек былі забітыя і яшчэ 45 атрымалі раненні[50].

1 мая Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура абвінавацілі УСС у забойстве двух сваіх байцоў у Эль-Фашыры[51]. 12 мая прынамсі 27 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутыкненняў у Эль-Фашыры[52]. 19 мая дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП жаночай бальніцы ў Эль-Фашыры[53]. 22 мая прынамсі 16 чалавек, у тым ліку 12 дзяцей, загінулі ў выніку авіяўдараў УСС па Кабкабіі, Паўночны Дарфур[54]. 24 мая прынамсі 22 чалавекі загінулі ў сутыкненнях у Эль-Фашыры[55]. 27 мая мяцежнікі ўсталявалі кантроль над вадасховішчам на захад ад Эль-Фашыра[56].

1 чэрвеня адзінаццаць чалавек загінулі ў ходзе баёў у Эль-Фашыры. САП паведамлялі, што ўзялі раён Аль-Вахда[57]. 2 чэрвеня дванаццаць чалавек загінулі пры абстрэлах паўстанцамі Эль-Фашыра[58]. 4 чэрвеня па меншай меры 85 мірных жыхароў былі забітыя і больш за 110 атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў у Эль-Фашыры. Байцы САП ненадоўга ўвайшлі ў раёны Аль-Вахда і Аль-Салам на захад ад горада, але былі адкінутыя праціўнікам[59]. 8 чэрвеня войскі САП атакавалі паўднёвую бальніцу Эль-Фашыра, адзіную дзеючую ўстанову ў горадзе[60][61]. 14 чэрвеня ўрадавая армія заявіла, што адбіла напад праціўніка на Эль-Фашыр, у выніку чаго былі забітыя сотні чалавек, у тым ліку камандзір паўстанцаў Алі Якуб Джыбрыль[62]. 18 чэрвеня чатырнаццаць чалавек былі забітыя і яшчэ 25 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук у Эль-Фашыры[63]. 21 чэрвеня адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу паўстанцамі клінікі акушэрства і гінекалогіі Эль-Фашыра[64]. 25 чэрвеня пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[65].

1 ліпеня дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мячэці Аль-Тыджані ў Эль-Фашыры сіламі Дагала[66]. 27 ліпеня прынамсі 25 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў артылерыі і дронаў САП у Эль-Фашыры. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што падчас нападаў выкарыстоўвалася хімічная зброя[67].

3 жніўня дваццаць тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі Эль-Фашыра. Сем чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па лагеры перамешчаных асоб Эль-Салам Абуха на паўночным усходзе горада. Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура заявілі, што адбілі найбуйнейшую наземную атаку САП на горад[68]. 4 жніўня ўрадавая авіяцыя атакавала лагер для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам у Эль-Фашыры[69]. 26 жніўня дваццаць пяць чалавек загінулі і 40 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу сіламі САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[70]. 31 жніўня чатыры чалавекі загінулі ў выніку авіяўдараў ВПС Судана Залінгеі[71].

8 верасня армія Судана заявіла, што прадухілілі найбуйнейшую атаку беспілотнікаў праціўніка на Эль-Фашыр, збіўшы 30 дронаў[72]. 11 верасня ў Эль-Фашыры тры чалавекі загінулі пасля траплення зенітнай ракеты ўрадавай арміі[73]. 12 верасня ўлады паведамілі, што адбілі напад паўстанцаў на Эль-Фашыр, забіўшы 80 баевікоў і знішчыўшы 20 транспартных сродкаў. Сярод загінулых быў бачны камандзір САП Абдул Рахман Карн Шата[74]. 13 верасня прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі Паўднёвую бальніцу Эль-Фашыра[75]. 14 верасня шэсць салдат УСС загінулі ў выніку памылковага авіяўдару сваіх ВПС па гарнізону 6-й пяхотнай дывізіі ў Эль-Фашыры[76]. 20 верасня ў Эль-Фашыры загінулі тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[77]. 21 верасня чатырнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП у Эль-Фашыры[78], яшчэ чатыры — у Амдурмане[79]. 26 верасня прынамсі 18 чалавек загінулі ў выніку меркаванага абстрэлу жывёльнага рынку з боку САП у Эль-Фашыры[80]. На наступны дзень прынамсі 62 чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП у Эль-Фашыры[81].

30 верасня Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура захапілі Джэбель-Авум[82].

1 кастрычніка паводле САП, імі забіты 450 байцоў АСАД каля н. п. Мелха, Паўночны Дарфур. Самі апалчэнцы абверглі гэтыя заявы[83]. 2 кастрычніка Аб’яднаныя сілы абароны Дарфуры захапілі базу мяцежнікаў Бір-Маза[84][85]. 4 кастрычніка прынамсі 59 чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў ВПС Судана па галоўным рынку Аль-Кума ў Паўночным Дарфуры[86]. 8 кастрычніка Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура абвінавацілі войскі Дагала ў пакаранні смерцю двух байцоў, захопленых у палон у Паўночным Дарфуры[87]. 21 кастрычніка байцы Дагала заявілі, што адбілі Кулбус у АСАД[88]. 27 кастрычніка дванаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП у Эль-Фашыры[89].

2 лістапада прынамсі 12 чалавек загінулі ў выніку нападу мяцежнікаў на Бірэйдзік, Паўночны Дарфур[90]. 7 лістапада мяцежнікі збілі БПЛА праціўніка над Эль-Фашырам[91]. 11 лістапада дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП у Эль-Фашыры[92]. 29 лістапада ўлады заявілі, што зншчылі некалькі беспілотнікаў, запушчаных войскамі Дагала на Эль-Фашыр[93][94]. 30 лістапада атрады АСАД заявілі, што разграмілі калону забеспячэння САП каля Ньялы. Было забіта да 30 байцоў Дагала, знішчаны 8 транспартных сродкаў. Трафеямі апалчэнцаў сталі дзевяць беспілотнікаў, вырабленых кампаніяй, зарэгістраванай у Чэхіі. Байцы сцвярджалі, што калона прыбыла з Чада[95].

1 снежня неадзначаная колькасць людзей загінула ў выніку ракетнага ўдару САП па лагеры ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[96]. 2 снежня шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП Эль-Фашыра[97]. Яшчэ восем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі лагера ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[98]. 4 снежня дзевяць чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў СВС у Эль-Коме, Паўночны Дарфур[99]. 5 снежня дваццаць чалавек загінулі ў выніку нападу САП на Абу-Хурэйру, недалёка ад лагера для перамешчаных асоб Замзам. Яшчэ чацвёра былі забітыя ў выніку абстрэлу лагера сіламі паўстанцаў[100]. 9 снежня больш за 100 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ўрадавых ВПС па рынку ў Кабкабіі[101]. Авіяўдар суданскай авіяцыі па аэрапорце Ньялы знішчыў узлётна-пасадачную паласу, дыспетчарскія вышкі і месца пастаноўкі перашкод[102]. УС Судана заявілі, што збілі некалькі беспілотнікаў над аэрапортам Атбара[103]. 10 снежня дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[104]. На наступны дзень пятнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу лагера ўнутрана перамешчаных асоб сіламі САП у Замзаме[105]. Шэсць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Ньялы[106]. 12 снежня ў Эль-Фашыры пад абстрэлам прыхильнікаў Дагала загінула 16 чалавек[107]. 13 снежня пры абстрэле фашырскай бальніцы дронам паўстанцаў загінулі 9 чалавек. 15 снежня 38 чалавек загінулі пры абстрэлах САП Эль-Фашыра[108].

18 снежня дваццаць восем чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў паўстанцамі Эль-Фашыра. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па школе у Ньяле, дзе хаваліся бежанцы[109]. 19 снежня больш за 50 чалавек загінулі ў выніку рэйдаў САП на Абу-Зарэйг, на поўдзень ад Эль-Фашыра[110]. 21 снежня Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура заявілі, што захапілі Аль-Зур (Паўночны Дарфур) на мяжы трох краін: Судана, Чада і Лівіі. Горад быў адбіты ў САП[111]. 25 снежня саудаўская бальніца, апошняя дзеючая бальніца ў Эль-Фашыры, была разбурана ў выніку абстрэлу з боку САП[112]. 26 снежня тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу баевікамі САП лагера для перамешчаных асоб Абу-Шук[113].

Інцыдэнты

На другі дзень баёў паведамлялася, што ў Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі[114]. У ходзе сутыкненняў пацярпела і арганізацыя «Save the Children», чый офіс у Дарфуры быў разрабаваны[115]. Тое ж самае там жа адбылося з офісам ААН па аказанні дапамогі[116] і з «Islamic Relief»[117]. 20 красавіка ў Эль-Фашыры быў здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[118]. 3 мая разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[119].

У канцы мая арабскімі апалчэнцамі было забіта 97 масалітаў у горадзе Містэрэй.

2 мая 2024 года ў Паўднёвым Дарфуры забіты два кіроўцы Чырвонага Крыжа[120]. 11 чэрвеня восем валанцёраў былі забітыя ў выніку абстрэлу САП дабрачыннай кухні ў раёне Тамбосі горада Эль-Фашыр[121]. 26 лістапада ўрад абвінаваціў войскі Дагала ў рабаванні гуманітарнай дапамогі з канвою СХП, які рухаўся з Порт-Судана ў лагер для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам, калі ён праязджаў праз Армель на мяжы паміж Заходнім і Паўночным Кардаанам, дадаўшы, што нарабаванае было перапраўлена ў Ньялу[122].

Ахвяры

22 ліпеня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на правадыроў мясцовых плямён заявіў, што з пачатку канфлікту толькі ў Заходнім Дарфуры загінула 10 000 чалавек[123].

Наступствы

Баі выклікалі гуманітарны крызіс у рэгіёне[124]. Вялікая колькасць дарфурцаў вымушаны былі бегчы ў суседні Чад. Жыхары Дарфура, нароўні з жыхарамі Хартума, склалі большую частку суданскіх бежанцаў за мяжой[125].

На фоне агульнасуданскіх падзей у цэлым і супрацьстаянні ў Дарфуры ў прыватнасці аднавіліся рэгіянальныя міжэтнічныя канфлікты. Так, 28 красавіка 2023 года тут адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі[126]. На 3 мая ў Эль-Генейне падчас міжэтнічнага супрацьстаяння загінула 200 чалавек[127].

Зноскі

  1. Badshah, Nadeem; Abdul, Geneva; Mackay, Hamish; Badshah (now), Nadeem; Mackay (earlier), Hamish (2023-04-15). "Sudanese air force urges people to stay indoors as doctors union says at least 25 dead – as it happened". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 18 April 2023. Праверана 2023-05-02.
  2. مراسل العربية: قتال بين الجيش والدعم السريع في مدينة زالنجي في ولاية وسط دارفور #العربية_عاجل https://alarabiya.net, 15 April 2023
  3. Eyewitnesses in #Sudan’s North Darfur State say clashes have erupted between the army and paramilitary Rapid Support Forces (#RSF) in the capital el-Fasher.
  4. عاجل اشتباكات بالاسلحة الخفيفة والثقيلة بين الجيش والدعم السريع بمدينة الفاشر, 15 April 2023
  5. Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  6. لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
  7. Sudan fighting rages for second day despite UN-proposed ceasefire. The Guardian (16 красавіка 2023). Праверана 16 April 2023.
  8. Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-04-20). "Sudan: up to 20,000 flee violence as rival leaders refuse to negotiate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 30 April 2023. Праверана 2023-05-02.
  9. Half the hospitals in Sudan’s capital are ‘out of action’ as casualties rise (англ.). Egypt Independent (19 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  10. Mass exodus from Sudan as deadly fighting enters third week (англ.). France 24 (30 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  11. https://twitter.com/alarabiya_brk/status/1650407480697004032?s=46 (англ.). Twitter. Праверана 24 красавіка 2023.
  12. Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
  13. Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  14. Bloodshed in Sudan’s Darfur as Hemeti’s allies and enemies vie for control (англ.). Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  15. Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  16. Lisa. Heavy fighting in North Darfur capital amidst ‘alarming increase in food prices’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (12 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
  17. "'Real hell': Deadly fighting escalates in Sudan as truce expires". Aljazeera(англ.). 2023-06-04. Праверана 2023-06-05.
  18. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 445 - 6 June 2023" (PDF). EEPA(англ.). 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
  19. "West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads". Aljazeera(англ.). 2023-06-15. Праверана 2023-06-15.
  20. "New killings reported in Darfur on second day of Sudan ceasefire". CNN(англ.). 2023-06-19. Праверана 2023-06-22.
  21. Amgad. Darfur lawyers: ‘Bodies scattered across El Geneina’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (22 чэрвеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2023.
  22. "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's(англ.). 16 July 2023. Праверана 17 July 2023.
  23. "Sudan civilians reportedly killed in Darfur fighting". Aljazeera. 23 July 2023. Праверана 23 July 2023.
  24. "Sudan war: RSF seize Sirba in West Darfur, heavy battles in Nyala and Khartoum". Radio Dabanga(англ.). 2023-07-28. Праверана 2023-07-28.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  25. "RSF claim 'full control' of Central Darfur after clashes". Radio Dabanga(англ.). 6 August 2023. Праверана 6 August 2023.
  26. Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.). Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
  27. Deadly attack on Central Darfur camp as RSF siege enters its third week (англ.). Radio Dabanga (25 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
  28. RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.). Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
  29. Fall of the 16th Division headquarters in Nyala. Sudan War Monitor (26 кастрычніка 2023).
  30. Rapid Support Forces seize Sudanese army base in Central Darfur (англ.). Sudan Tribune (31 кастрычніка 2023). Праверана 31 October 2023.
  31. RSF seize Sudanese army headquarters in El-Geneina (англ.). Sudan Tribune (4 лістапада 2023). Праверана 6 November 2023.
  32. RSF seize North Darfur garrison, reportedly commit mass atrocities in West Darfur (англ.). Radio Dabanga (8 лістапада 2023). Праверана 8 лістапада 2023.
  33. Sudanese army, RSF clash in El Daein, East Darfur (англ.). Sudan Tribune (20 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  34. SLM-Abdel Wahid forces seize RSF camp in South Darfur (англ.). Sudan Tribune (3 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  35. Sudanese warplanes unleash second airstrike on Nyala in less than a month. Sudan Tribune (30 снежня 2023).
  36. 7 killed by strike in Sudan's White Nile State: activists (англ.). The New Arab (15 студзеня 2024). Праверана 15 January 2024.
  37. North Darfur airstrike kills 12, flattens homes (англ.). Radio Dabanga (18 студзеня 2024). Праверана 18 January 2024.
  38. Renewed clashes erupt in El Fasher, leaving one dead and four injured (англ.). Sudan Tribune (24 студзеня 2024). Праверана 25 January 2024.
  39. 14 dead in East Darfur 'convoy attack'. Radio Dabanga (24 лютага 2024).
  40. Civilians kill four RSF soldiers after raid on their village in West Kordofan (англ.). Radio Dabanga. Праверана 12 March 2024.
  41. Sudanese airstrike kills civilians in West Kordofan. Sudan Tribune (23 сакавіка 2024).
  42. Sudan Air force bombing of North Darfur capital leaves nine dead. Radio Dabanga (25 сакавіка 2024).
  43. Sudanese military strikes RSF blocking aid in North Darfur. Sudan Tribune (27 сакавіка 2024).
  44. Sudanese army renews airstrikes in Nyala and El Fasher (англ.). Sudan Tribune (4 красавіка 2024). Праверана 4 красавіка 2024.
  45. RSF attacks Zaghawa villages in North Darfur, raise fears of ethnic clashes (англ.). Sudan Tribune (6 красавіка 2024). Праверана 7 красавіка 2024.
  46. Internal split in SLM-TC leads to clashes in El Fasher (англ.). Sudan Tribune (14 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
  47. Renewed RSF attacks devastate Darfur villages, displace civilians (англ.). Sudan Tribune (14 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
  48. At least 10 dead in North Darfur assault, Minnawi accuses RSF (англ.). Radio Dabanga (15 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.
  49. RSF seizes control of strategic North Darfur town, Mellit (англ.). Sudan Tribune (14 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
  50. Heavy clashes erupt in North Darfur, civilians caught in crossfire (англ.). Sudan Tribune (16 красавіка 2024). Праверана 17 красавіка 2024.
  51. El Fasher tense after Darfur joint force accuses army of killing members (англ.). Sudan Tribune (1 мая 2024). Праверана 2 May 2024.
  52. Renewed clashes in El Fasher leave 27 civilians dead, 130 injured (англ.). Sudan Tribune (12 мая 2024). Праверана 13 May 2024.
  53. El Fasher women’s and children’s hospital shelled, multiple injured (англ.). Sudan Tribune (20 мая 2024). Праверана 19 May 2024.
  54. At least 16 die in Sudan Air Force bombing of Kabkabiya, North Darfur (англ.). Radio Dabanga (24 мая 2024). Праверана 24 May 2024.
  55. Fresh clashes in El Fasher leave over 100 injured and 22 dead (англ.). Sudan Tribune (25 мая 2024). Праверана 25 May 2024.
  56. Bombs fall amid ongoing battle for North Darfur capital (англ.). Radio Dabanga (28 мая 2024). Праверана 28 May 2024.
  57. Clashes reignite in El-Fasher, Killing 11 Civilians. Sudan Tribune (1 чэрвеня 2024).
  58. Medicines airdropped into besieged North Darfur capital. Radio Dabanga (4 чэрвеня 2024).
  59. Sudanese Army, RSF militia clash in El Fasher, 85 civilians killed. Daily News Egypt (4 чэрвеня 2024).
  60. "Hospital, camp hit in lethal North Darfur shelling". Radio Dabanga. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
  61. "RSF raid on El Fasher only hospital puts critical medical care in peril". Sudan Tribune. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
  62. "Sudan's army repels major assault on el-Fasher; kills RSF commander". Al Jazeera. 14 June 2024. Праверана 15 June 2024.
  63. "Aerial, artillery strikes claim 18 lives in El Fasher and Kutum of North Darfur". Sudan Tribune. 19 June 2024. Праверана 20 June 2024.
  64. "Rapid Support Forces shell women's hospital in North Darfur capital, killing pharmacist". Sudan Tribune. 22 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  65. "RSF continued shelling in El-Fasher kills civilians, targets another hospital". Sudan Tribune. 25 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  66. "Nine dead in RSF shelling of mosque in North Darfur capital". Radio Dabanga. Праверана 2024-07-02.
  67. Dozens killed in RSF attack on El Fasher, chemical weapons use alleged (англ.). Sudan Tribune (27 ліпеня 2024). Праверана 28 ліпеня 2024.
  68. Sudan: ‘largest ground attack’ on El Fasher kills 30, more RSF violence reported from Blue Nile, El Gezira, and Khartoum (англ.). Radio Dabanga. Праверана 5 August 2024.
  69. SudanTribune. Sudan army bombs Darfur camp days after famine declaration (англ.). Sudan Tribune (5 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  70. RSF shelling kills 25 in Darfur displacement camp, hospital hit (англ.). Sudan Tribune (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.
  71. Zalingei airstrikes kill civilians, Darfur coordination says(нявызн.). Sudan Tribune (1 верасня 2024). Праверана 2 September 2024.
  72. "UN official says Sudan's war has killed at least 20,000 people". Associated Press. 8 September 2024. Праверана 8 September 2024.
  73. "Sudan battles continue in Darfur and Khartoum, drone shot above Shendi". Radio Dabanga. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.
  74. "Sudanese army repels major attack on El Fasher, inflicting heavy RSF losses". Sudan Tribune. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.
  75. "Sudanese army regains hospital in El Fasher, clashes continue". Sudan Tribune. 13 September 2024. Праверана 14 September 2024.
  76. "Sudan army bombs its own soldiers in North Darfur, US officials repeat calls for a ceasefire". Radio Dabanga. 15 September 2024. Праверана 15 September 2024.
  77. "Three killed in Sudan's El Fasher as shelling escalates". Sudan Tribune. 20 September 2024. Праверана 21 September 2024.
  78. "At least 14 killed in Sudan's El Fasher as fighting rages". Sudan Tribune. 21 September 2024. Праверана 22 September 2024.
  79. "RSF shelling in Omdurman kills four, injures dozens". Sudan Tribune. 21 September 2024. Праверана 22 September 2024.
  80. At least 18 killed in attack on El Fasher market. Sudan Tribune (26 верасня 2024).
  81. RSF shelling kills dozens in El Fasher in two days. Sudan Tribune (27 верасня 2024).
  82. Darfur: Air raids in Kutum, battles in El Fasher and Kulbus. Radio Dabanga (1 кастрычніка 2024).
  83. RSF, Joint Force clash in North Darfur, both sides claim victory(нявызн.). Sudan Tribune (1 кастрычніка 2024). Праверана 2 October 2024.
  84. North Darfur: Joint force seizes ‘strategic areas’, Zaghawa and Arab leaders sign accord(нявызн.). Radio Dabanga (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
  85. Joint Force captures key RSF base in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
  86. Sudan airstrikes kill dozens in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (4 кастрычніка 2024). Праверана 5 October 2024.
  87. Joint Force accuses RSF of executing prisoners in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (8 кастрычніка 2024). Праверана 9 October 2024.
  88. RSF retakes control of key town near Chad border in Sudan’s West Darfur (англ.). Sudan Tribune (21 кастрычніка 2024). Праверана 22 кастрычніка 2024.
  89. North Darfur: 12 killed by El Fasher RSF shelling (англ.). Radio Dabanga (29 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
  90. Minawi accuses RSF of massacre, burning 20 villages in North Darfur (англ.). Sudan Tribune (2 лістапада 2024). Праверана 3 лістапада 2024.
  91. Sudanese army repels drone attack in El Fasher. Sudan Tribune (8 лістапада 2024).
  92. Nine killed in shelling of North Darfur capital. Sudan Tribune (11 лістапада 2024).
  93. Sudanese army shoots down 20 RSF drones in El Fasher. Sudan Tribune (29 лістапада 2024).
  94. Sudan army fends off RSF drone swarm targeting Merowe airport. Sudan Tribune (29 лістапада 2024).
  95. Sudan’s Joint Force seizes drones, destroys RSF convoy from Chad. Sudan Tribune (1 снежня 2024).
  96. RSF missile attack on Darfur's Zamzam IDP camp kills and injures civilians. Sudan Tribune (1 снежня 2024).
  97. 6 dead, 12 injured as RSF continues shelling North Darfur. Radio Dabanga (2 снежня 2024).
  98. RSF shelling of Darfur camp kills 8, wounds 13. Sudan Tribune (2 снежня 2024).
  99. Nine dead, 11 wounded in renewed North Darfur air raids. Radio Dabanga (5 снежня 2024).
  100. RSF attacks on Darfur kill dozens, army launches airstrikes. Sudan Tribune (5 снежня 2024).
  101. Sudan army air strike kills over 100 in North Darfur market. Middle East Eye (10 снежня 2024).
  102. Sudan's RSF arrests dozens in Nyala after air strike. Sudan Tribune (11 снежня 2024).
  103. Intensified Sudan capital battles leave 31 dead, drones target Atbara again. Radio Dabanga (9 снежня 2024).
  104. RSF shelling kills 9 in Zamzam camp; fighting engulfs El Fasher. Sudan Tribune (10 снежня 2024).
  105. RSF shelling kills 15, wounds dozens in El-Fashir. Sudan Tribune (11 снежня 2024).
  106. Child among 3 killed in SAF airstrikes on South Darfur capital. Radio Dabanga (13 снежня 2024).
  107. 73 killed in artillery attacks on Zamzam camp. Sudan Tribune (13 снежня 2024).
  108. At least 38 killed in drone attack on Sudan’s el-Fasher: Activists. Al Jazeera (16 снежня 2024).
  109. Deadly attacks on civilians and medical facilities in Darfur. Sudan Tribune (18 снежня 2024).
  110. North Darfur: 50 killed in village attacks, thousands flee. Sudan Tribune (20 снежня 2024).
  111. Darfur Joint Force claims control of key RSF base in al-Zurq. Sudan Tribune (21 снежня 2024). Праверана 22 December 2024.
  112. Only functioning hospital in El Fasher destroyed by RSF shelling. Sudan Tribune (25 снежня 2024). Праверана 26 December 2024.
  113. RSF shelling kills 3 in Abu Shouk camp, North Darfur. Sudan Tribune (26 снежня 2024). Праверана 27 December 2024.
  114. Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead. BBC News. Праверана 16 April 2023.
  115. Medical supplies have been looted - Save the Children (англ.). www.bbc.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  116. UN: Reports of attacks, sexual violence against aid workers (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 April 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
  117. "Islamic Relief unable to provide aid, offices looted, staff told to hibernate". Al Jazeera(англ.). Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  118. "Sudan fighting forces aid groups to halt, spreading suffering". Al Jazeera(англ.). Праверана 27 April 2023.
  119. Sudan updates: UN admits failure to avert war as aid looted (англ.). DW (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
  120. Two Red Cross workers killed in South Darfur (англ.). Radio Dabanga (2 мая 2024). Праверана 3 May 2024.
  121. "El Fasher death toll rises amid RSF shelling and fierce clashes". Sudan Tribune. 11 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  122. Sudan accuses RSF of looting WFP aid convoy. Sudan Tribune (26 лістапада 2024).
  123. "10,000 reported killed in one West Darfur city, as ethnic violence ravages Sudanese region". CNN. 26 July 2023. Праверана 27 July 2023.
  124. السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
  125. "UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad". Le Monde.fr(англ.). 2023-04-20. Праверана 2023-04-24.
  126. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence. CNN (28 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  127. "Could an old tribal foe undercut Sudan's Hemedti?". Aljazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 3 May 2023. Праверана 3 May 2023.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya