Наступленне ў Сенары
Наступленне ў Сенары — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за правінцыю Сенар . Ход падзейНаступленне паўстанцаў у штаце Сенар пачалося з нападу САП на вёску Джэбал Моя. Неўзабаве ваенныя дзеянні перакінуўся на сталіцу правінцыі Сінга, дзе разгарэліся інтэнсіўныя баі[5]. Мяцежнікі, захапіўшы горад, працягнулі сваё прасоўванне на ўсход і захапілі Дындэр[6]. 4 ліпеня 2024 года ўрадавая армія адбіла горад[7]. На наступны дзень войскі Бурхана таксама адбілі горад Эль-Сукі[8]. 20 ліпеня[9] генерал-лейтэнант Абдэль Рахман Альбішы, камандзір САП у Сенары і Блакітным Ніле, быў забіты ў выніку авіяўдару па Сінзе[10]; разам з ім загінулі таксама 400 байцоў, якія змагаліся пад яго камандаваннем[11]. Да 5 кастрычніка УСС адбілі Джэбель Моя[12]. Пасля некалькіх дзён баёў за горад 23 кастрычніка ўрадавыя часці зноў вярнулі кантроль над Дындэрам[13][14]. Адначасна яны ўвашлі ў горад Сінга[15]. Да лютага 2025 года ў штаце назіралася зацішша[16]. 5 сакавіка УСС узялі Мазмум. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia