15 красавіка — сутыкненні ахапілі Хартум[1] (раёны Джабра, Кафуры і Шамбат[2]), Амдурман[3], Эль-Генейну[4], Залінгею[5], Эль-Фашыр[6], Мерове[7], Аль-Абейд[8] і Порт-Судан[9]. Мяцежнікі захапілі шэраг важных аб’ектаў. Праз некалькі гадзін пасля пачатку сутыкненняў былі аддадзены загады аб эвакуацыі грамадзянскіх асоб, палітыкаў і супрацоўнікаў пасольстваў[10]. Тэлекамунікацыйны правайдэр MTN адключыў інтэрнэт-паслугі па ўсёй краіне па загадзе суданскага рэгулятара тэлекамунікацый[11], а тэлеканал Sudan TB цалкам спыніў сваё вяшчанне[12].
16 красавіка — УСС адбілі ваенны лагер Мерове[13] і бліжэйшую паветраную гавань[14]. У Ньяле САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[15] і мясцовы аэрапорт[16]. У Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе[17]. Бакі, паводле прапановы ААН, дамовіліся прыпыніць баявыя дзеянні з 16:00 да 19:00 па мясцовым часе штодня для бяспечнага праходу ў выпадку неадкладных гуманітарных сітуацый[18][19].
17 красавіка — атрады САП уварваліся ў амдурманскія раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-Азхары[20]; у Твітэры Дагала заклікаў міжнародную супольнасць умяшацца ў канфлікт, сцвярджаючы, што яго войскі змагаюцца супраць «радыкальных ісламістаў»[21].
18 красавіка — генерал Дагала заявіў, што яго ваенізаваныя фармаванні пагадзіліся на аднадзённае перамір’е, каб забяспечыць бяспечны праход грамадзянскіх асоб, у тым ліку параненых. Рашэнне было прынята пасля размовы з дзяржсакратаром ЗШАЭнтані Блінкенам[22]. УСС таксама пагадзіліся на 24-гадзіннае спыненне агню, якое пачалося ў 18:00 па мясцовым часе[23].
19 красавіка — УСС аднавілі поўны кантроль над аэрапортам Мерове[24]; пачалася эвакуацыя замежных грамадзян. Першай краінай, якая вывезла сваіх суайчыннікаў (60 чалавек) з Судана, стала Японія[25][26]; байцы Бурхана абвінавацілі праціўніка ў нападах на мірных жыхароў у Хартуме і іншых частках краіны, здзяйсненні актаў рабаванняў і падпалаў на рынку ў Хартум-Бахры, а таксама ў рабаваннях і нападах на людзей у Мерове[27].
20 красавіка — у бок Хартума накірваліся падмацаванні для войск САП, але сухапутныя часці УСС разам з авіяцыяй прыпынілі прасоўванне праціўніка[28]. Прыхільнікі Дагала пасля цяжкіх баёў усталявалі кантроль над горадам Ньяла[29]. Паведамлялася аб выбухах у Эль-Абейдзе, сталіцы штата Паўночны Кардафан[30]; у Эль-Фашыры здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[31].
21 красавіка — абвешчана трохдзённае перамір’е[32]. Мерове цалкам перайшоў да войск Бурхана[33].
22 красавіка — у Хартуме сутычкі перакінуліся з цэнтра сталіцы на раёны Хілат-Хамад, Хаджалы і Аркавіт[34]. Працягваўся вываз замежнікаў: дапамогу ў эвакуацыі аказалі войскі УСС. Па паветры «гарачую кропку» пакінулі брытанцы, амерыканцы, французы і кітайцы[35][36]. Саудзіты арганізавалі вываз суайчыннікаў праз аэрапорт у г. Порт-Судан. Яны таксама дапамаглі з вывазам грамадзян іншых краін. Так, праз марскую гавань у Джыду на саудаўскіх караблях праведзена эвакуацыя 150 чалавек[37].
23 красавіка — паведамлялася амаль аб поўным адключэнні Інтэрнэту[38]. Байцы САП заявілі, што яны захапілі прадпрыемства ВПК у раёне Масудыя на паўднёвым усходзе Хартума[39]. У Амдурмане пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі[38]. Улады ФРГ пачынаюць аперацыю «Raus aus Khartum» па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Пры садзейнічанні амерыканскіх вайскоўцаў (6 верталётаў Boeing CH-47 Chinook(англ.) (бел., атрад «марскіх коцікаў» і спецпрызн сухапутных сіл) з пасольства ЗША вывезены 100 дыпламатаў і грамадзян краіны[40]. Аперацыя была ўзгоднена з кіраўніцтвам САП[41]. Урад Вялікабрытаніі таксама эвакуіраваў свой дыпламатычны персанал[42], а ўлады Ірландыі накіравалі самалёт з вайскоўцамі ў суправаджэнні для 150 суайчыннікаў[43][44]. Пазней у той жа дзень Міністэрства замежных спраў Францыі абвясціла, што яму ўдалося эвакуіраваць каля 100 чалавек розных нацыянальнасцяў з Судана па паветры[45]. Аналагічныя мерапрыемствы па дапамозе ў вывазе грамадзян іншых краін правялі Італія, Іспанія і Іарданія. Замежнікаў яны пакінулі ў Джыбуці[46]. Турцыя арганізавала вываз сваіх грамадзян на аўтобусах[47] праз Вад-Медані[46]. Сухапутным шляхам выратаваліся таксама 436 егіпцян[48].
24 красавіка — бакі дамовіліся аб спыненні агню на 72 гадзіны. Перамір’е павінна было пачацца з паўночы[49]. Самалётамі эвакуяваны 77 грамадзян і дыпламатаў ПАР (пры падтрымцы паўднёваафрыканскіх і суданскіх вайскоўцаў). Таксама 52 жыхара Лівана былі вывезены ваеннымі караблямі Саудаўскай Аравіі ў Джыду[50]. Паўднёвая Карэя ваенным транспартнікам вывезла 28 сваіх грамадзян разам з нявызначанай колькасцю грамадзян Японіі[51]. Індыя для выратавання суайчыннікаў разгарнула аперацыю пад кодавай назвай «Kaveri», накіраваўшы для эвакуацыі два самалёты і карабель[52].
25 красавіка — аднавіліся баі за Эль-Генейну[53]. Урадавыя сілы захапілі горад Вад-Банда ў штаце Заходні Кардафан[54]. Для падтрымкі эвакуацыі карабель ВМС Індыі INS Teg прыбыў у Порт-Судан[55]. Самалёт C-130 ВПС Вялікабрытаніі здзейсніў першы рэйс па эвакуацыі брытанскіх грамадзян з Судана[56].
26 красавіка — прыхільнікі Дагала заявілі, што захапілі нафтаперапрацоўчы завод і электрастанцыю ў Гарыры. Паведамлялася аб новых баях у Заходнім Кардафане. У штаце Блакітны Ніл фіксаваліся міжабшчынныя сутыкненні[57]. Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі абвясціла аб выратаванні першай групы грамадзян. У вывазе дапамогу аказалі Узброеныя Сілы Саудаўскай Аравіі[58].
27 красавіка — урадавыя сілы нанеслі авіяўдары па пазіцыях праціўніка вакол прэзідэнцкага палаца і ў Хартум-Бахры[59]. З Судана вывезлі 180 грамадзян Канады (пакінулі краіну на канадскім ваенна-транспартным самалёце C-130[60]) і 1300 грамадзян КНР (эвакуяваны на судне кітайскіх ВМС з Порт-Судана[61]).
28 красавіка — як паведамілі байцы Дагала, яны захапілі аператыўную базу Хатаб, знішчыўшы пры гэтым 3 танкі і 9 машын[62]. У Дарфуры адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі[63]. Ваенныя транспартнікі вывезлі 75 грамадзян Нарвегіі[64][65]. Таксама стала вядома, што шэсць грамадзян Беларусі, якія працавалі на суданскія кампаніі па прыватных кантрактах, выехалі праз сухапутную мяжу з Егіптам[66]. На авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт[67].
29 красавіка — на саудаўскіх караблях Судан пакінулі 40 расіян[68].
30 красавіка — прыхільнікі Дагала[69] нанеслі авіяўдар па Цэнтральным банку Судана(ар.) (бел.[70]. УСС абвясцілі буйную аперацыю ў сталіцы з удзелам авіяцыі і цяжкай артылерыі[71]. Варагуючыя сілы абвясцілі аб падаўжэнні рэжыму спынення агню яшчэ на 72 гадзіны[72][73].
Май
1 мая — прадстаўнікі арміі генерала Бурхана паведамілі, што адбілі шэраг удараў праціўніка ў розных частках краіны, у тым ліку наступленні з заходніх рэгіёнаў, уздоўж паўночна-заходняй мяжы і з Эль-Багіра ў Джэбель-Аўлію[74]. Адбыліся сутыкненні ў прыгарадзе Хартума Аль-Джэрыф[75].
2 мая — стала вядома, што самалётам з краіны вывезлі 36 грамадзян Аўстраліі[76]. Сілы аператыўнай падтрымкі ў другі раз аднавілі кантроль над горадам Эль-Генейна, а таксама вярнулі частку зямель, якія яны раней страцілі[77][78].
3 мая — сілы Дагала заявілі, што над Хартумам збілі варожы МіГ[79]. У ходзе сутыкненняў загінула Азія Абдэль Маджыд, першая суданская актрыса тэатра[80]. У Дарфуры разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[81].
4 мая — пачало дзейнічаць чарговае перамір’е тэрмінам на тыдзень[82]. Працягваліся баі ў Хартуме і Амдурмане[83].
6 мая — бакі сустрэліся на перамовах у саудаўскай Джыдзе[84][85]. Турэцкі ўрад, пасля абстрэлу машыны сваяго пасла, абвясціў, што дыпмісія краіны ў Хартуме будзе перанесена ў Порт-Судан[86].
8 мая — на фоне канфлікту паведамлялася, што краіну захліснула ўспышка туберкулёзу[88]. Зафіксаваны баі ў Хартум-Бахры ў раёне Шамабат, дзе размешчана армейская база[89].
9 мая — паўстанцы абвінавацілі авіяцыю праціўніка ў разбурэнні Старага Рэспубліканскага палаца[90][91]. Байцы Бурхана адмаўлялі гэта[92].
10 мая — жыхары Амдурмана заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні[93].
11 мая — Савет ААН па правах чалавека прыняў дакумент, накіраваны на ўзмацненне маніторынгу парушэнняў падчас канфлікту ў Судане, нягледзячы на супраціў суданскага ўрада. Ён таксама заклікаў пакласці канец гвалту і пашырыць мандат эксперта ААН па Судану, уключыўшы ў яго маніторынг злоўжыванняў, «якія вынікаюць непасрэдна з бягучага канфлікту». 18 членаў прагаласавалі за рэзалюцыю, 15 прагаласавалі супраць і 14 устрымаліся[94]. У ЮНІСЕФ паведамілі, што ў Хартуме згарэла фабрыка па вытворчасці прадуктаў харчавання для недаядаючых дзяцей[95]. Падчас перамоваў у Джыдзе варагуючыя фракцыі падпісалі пагадненне, якое дазваляла бяспечны праход людзям з зоны баявых дзеянняў. Аднак дамоўленасці аб перамір’і не было[96].
12 мая — у Эль-Генейне зноў успыхнулі баі, у выніку якіх загінула 77 чалавек. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Судана працягнула закрыццё паветранай прасторы краіны для ўсіх рэйсаў да 31-га чысла, акрамя гуманітарных і эвакуацыйных[97].
13 мая — бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву ў Амдурмане, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара[98].
14 мая — Бурхан загадаў замарозіць банкаўскія рахункі САП[99]. Улады Емена эвакуіравалі 392 суайчыннікаў. Двума рэйсамі вывезены 197 грамадзян у партовы горад Адэн, а астатнія 195 чалавек — у кантраляваную хусітамі сталіцу Сану[100]. Суданскае тэлебачанне аднавіла спадарожнікавае вяшчанне пасля тыднёвага перапынку[101].
15 мая — шпіталь Шарк-эль-Ніл у Хартуме пацярпеў ад авіяўдару[102]. Пасольства Самалі было разрабавана баевікамі Дагала[103].
17 мая — паведамлялася аб сутчках у генейнскіх раёнах Эль-Бухейра, Эль-Савра, Эль-Тадамон, Эль-Маджліс і Эль-Мадарыс[104].
20 мая — адбыліся сутыкненні каля галоўнага рынку Ньялы, недалёка ад штаба арміі. Пасольства Катара ў Хартуме было разрабавана[105]. У Джыдзе фракцыі канфлікту дамовіліся аб тыднёвым спыненні агню, пачынаючы з 21:45[106].
21 мая — у сталіцы байцы Дагала распачалі рух да галоўнай авіябазы праціўніка ў Вадзі-Саідна, на поўнач ад горада. Атрады САП прыкладна на 20 грузавіках спрабавалі перасекчы мост праз Ніл, каб дабрацца да паветранай гавані, але былі сустрэты цяжкай артылерыяй арміі Бурхана. Паведамлялася таксама аб авіяўдарах у Амдурмане[107].
22 мая — паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія ў Амдурмане і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта[108].
31 мая — прадстаўнікі суданскай арміі прыпынілі свой удзел у перамовах у Джыдзе. Напярэдадні, як яны заявілі, праціўнік парушыў дамоўленасці і нанёс серыю артылерыйскіх і паветраных удараў[114]. Саюз суданскіх лекараў заявіў, што па меншай меры 18 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу рынку на поўдзень ад Хартума[115].
Чэрвень
1 чэрвеня — Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да чатырох фірмаў: двух, звязаных з Дагала, і двух, звязаных з Бурханам. Як паведамілі ў Белым доме, гэта стала адказам на шматлікія парушэнні рэжыму спынення агню і напады на мірных жыхароў[116].
2 чэрвеня — паведамлялася аб артылерыйскім абстрэле вакол офіса суданскага тэлебачання ў Амдурмане. САП абвясцілі, што перакінулі падмацаванне ў Хартум[117].
3 чэрвеня — у Кутуме (Паўночны Дарфур) за два дні баёў загінулі 40 чалавек[118].
4 чэрвеня — паўстанцы паведамілі, што збілі над сталіцай знішчальнік праціўніка, але ўрадавыя сілы адмаўлялі гэты факт. Паводле УСС, самалёт разбіўся ля базы Вадзі-Саідна з-за тэхнічнай няспраўнасці[118]. 10 студэнтаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга загінулі ў выніку ўдару ўрадавай авіяцыі па Міжнародным афрыканскім універсітэце ў Хартуме[119].
6 чэрвеня — паведамлялася, што падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[120].
7 чэрвеня — бакі аднавілі перамоўны працэс[121]. Падчас баёў загарэўся склад гаручага, размешчаны недалёка ад армейскай базы і прадпрыемствы па вытворчасці зброі ў раёне Ярмук у Хартуме[122]. Апалчэнцы зноў атакавалі Эль-Генейну[123].
8 чэрвеня — пасольства Саудаўскай Аравіі атакавала неўстаноўленая ўзброеная група[124].
9 чэрвеня — фракцыі дамовіліся аб перамір’і на суткі, пачынаючы з 6 раніцы 10-га чысла[125].
11 чэрвеня — у выніку дзеянняў урадавай авіяцыі ў сталіцы загінулі 7 чалавек. Аль-Абейд абложаны арміяй Дагала. Паведамлялася аб новых выпадках нападаў арабскіх апалчэнцаў у Эль-Генейне[126].
14 чэрвеня — губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абакар быў выкрадзены і забіты ўзброенымі людзьмі праз некалькі гадзін пасля таго, як у тэлеінтэрв’ю абвінаваціў армію Дагала ў генацыдзе і заклікаў да міжнароднага ўмяшання. УСС абвінавацілі ў яго забойстве САП[127]. Урадавая авіяцыя нанесла свае першыя авіяўдары па пазіцыях паўстанцаў у Аль-Абейдзе[128]. Прадстаўнікі Бурхана заявілі, што праціўнік пачаў выкарыстоўваць беспілотнікі, захопленыя на складзе зброі Ярмук у Хартуме[129].
17 чэрвеня — падчас бамбёжкі ў Хартуме разбураны некалькі дамоў і забіта не менш за 17 мірных жыхароў, у тым ліку 5 дзяцей[130][131]. Фракцыі канфлікту дамовіліся аб увядзенні перамір’я на 72 гадзіны, пачынаючы з 6:00 18 чэрвеня[130].
19 чэрвеня — паўстанцы разграмілі гарнізон УСС у Тавіле (Паўночны Дарфур). Па меншай меры сем мірных жыхароў загінулі, а большая частка горада была разбурана[132].
25 чэрвеня — паўстанцы заявілі пра захоп штаб-кватэры цэнтральных рэзервовых сіл паліцыі ў Хартуме. Байцы аль-Хілу нанеслі ўдары па пазіцыях урадавай арміі ў Курмуку, штат Блакітны Ніл, недалёка ад мяжы з Эфіопіяй[134].
26 чэрвеня — УВКБ ААН паведаміла, што падтрымоўваныя Дагала апалчэнцы праводзілі масавыя забойствы бежанцаў з Генейны. Заўлена аб некалькіх целах, якія былі раскіданы па дарозе недалёка ад Шукры, прыкладна ў 10 км ад Чада[135].
27 чэрвеня — прыхільнікі генерала Дагала абвясцілі аб аднабаковым двухдзённым спыненні агню ў сувязі са святам Курбан-байрам[136].
29 чэрвеня — пры ўдзеле МКЧК з палону прыхільнікаў САП у Хартуме вызвалены 125 вайскоўцаў УСС, яшчэ 14 чалавек вызвалены ў Дарфуры[137].
Ліпень
1 ліпеня — Саюз суданскіх лекараў абвінаваціў прыхільнікаў Дагала ў рэйдзе на бальніцу Шухада і забойстве яе супрацоўніка. САП адпрэчылі абвінавачванні[138].
2 ліпеня — мяцежнікі заявілі, што збілі знішчальнік УСС у Хартум-Бахры[138].
3 ліпеня — на захад ад Аль-Абейда адбыўся напад САП на калону Аб’яднаных сіл Дарфура, якая накіроўвалася ў Эль-Фашыр з Белага Ніла для дастаўкі гаручага[139].
5 ліпеня — у Аль-Абейдзе загінула дзіця і яшчэ чацвёра атрымалі раненні[140].
8 ліпеня — ад 22 да 31 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёне Дар-эс-Салам у Амдурмане[141].
9 ліпеня — у Эль-Абейдзе аднавіліся баявыя дзеянні[142].
12 ліпеня — Злучанае Каралеўства абвясціла аб санкцыях у дачыненні да фірмаў, звязаных з САП і УСС, за прадастаўленне сродкаў і зброі ў ходзе канфлікту[143].
13 ліпеня — ААН абвясціла аб выяўленні 87 целаў, у тым ліку этнічных масалітаў, пахаваных у брацкай магіле ў Дарфуры. Па даных Упраўлення па правах чалавека, загінулыя былі забіты САП і іх саюзнымі апалчэнцамі паміж 20 і 21 чэрвеня. Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека запатрабаваў расследавання[144]. Падчас саміту ў Каіры УСС, САП і лідары суседніх з Суданам дзяржаў дамовіліся аб новай ініцыятыве па ўрэгуляванні канфлікту[145]. Офіс галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмада Хана заявіў, што ўстанова пачне расследаванне магчымых ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых падчас канфлікту[146]. У Амдурмане ў выніку артабстрэлу загінулі 34 грамадзянскія асобы[147].
14 ліпеня — у Хартуме на фоне сутычак зноў адключаны інтэрнет[148].
15 ліпеня — аднавіліся перамовы ў Джыдзе[149]. Падчас удара дрона па бальніцы ў Амдурмане загінулі пяцёра, улады заявілі аб датычнасці прыхільнікаў Дагала[150][151]. У Паўднёвым Кардафане баевікі аль-Хілу захапілі нафтарадовішча Каркарая пад Далангам і абстралялі ракетамі «Кацюша» штаб 14-й пяхотнай дывізіі УСС у Кадуглі[152].
16 ліпеня — пяць чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў раёне Амбада на паўночным захадзе Хартума[153]. Паводле САП, яны захапілі горад Кас (Паўднёвы Дарфур)[150]. Пад Далангам (Паўднёвы Кардафан) паўстанцы разграмілі ўрадавую калонну[152].
19 ліпеня — 14 мірных жыхароў былі забітыя ў выніку ўдару беспілотніка САП у Аль-Азхары і ў Вад-Аджыбе, на поўдзень ад Хартума. УСС сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка ў Аль-Ашары і на мосце Аль-Абасін у Абу-Адама, на поўдзень ад сталіцы, знішчыўшы 9 баявых машын і забіўшы некалькі байцоў[154].
20 ліпеня — прыхільнікі Дагала заявілі, што аднавілі кантроль над Джэбель-Аўлія, на паўднёвым уездзе ў Хартум,[155] і забілі 18 салдат праціўніка падчас баёў у сталіцы і Амдурмане[156]. Каманда арганізацыі «Урачы без межаў» з 18 чалавек была атакавана падчас перавозкі харчавання ў турэцкі шпіталь на поўдні Хартума[157].
22 ліпеня — 16 мірных жыхароў загінулі падчас ракетных абстрэлаў у Ньяле[158].
24 ліпеня — 15 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў УСС жылых кварталаў Амдурмана[159]. Урадавыя сілы перакрылі дарогу Хартум — Бара. Паводле заяў прыхільнікаў Бурхана, шашу выкарыстоўвалі байцы САП[160].
25 ліпеня — прынамсі 30 мірных жыхароў загінулі пры артылерыйскіх абстрэлах УСС Ньялы. У выніку абстрэлу ў Амдурмане загінулі прынамсі 18 мірных жыхароў[161].
26 ліпеня — байцы Дагала захапілі горад Серба ў Заходнім Дарфуры, у 23 км на поўнач ад Генейны, пасля двухдзённых баёў, падчас якога горад быў спалены дашчэнту[162].
27 ліпеня — САП заявілі, што атакавалі авіябазу Вадзі-Саідна. Сілы Бурхана страцілі дзясяткі чалавек забітымі. Таксама былі знішчаны тры знішчальнікі і склад зброі і харчоў[163]. УСС зноў прыпынілі перамовы, абвінаваціўшы САП у новых парушэннях рэжыму спынення агню і запатрабаваўшы вываду войск Дагала з Хартума[164].
28 ліпеня — у Паўднёвым Кардафане УСС адступілі з Мардзіса. Населены пункт захапілі байцы аль-Хілу[165].
29 ліпеня — у выніку абстрэлу пазіцый УСС у Кадуглі адно дзіця было забіта і трое іншых атрымалі раненні[165].
31 ліпеня — Сілы спецыяльнага прызначэння УСС атакавалі вайсковы комплекс ворага недалёка ад Аль-Шаджара ў Заходнім Хартуме[166]. Мустафа Тамбур, лідар адной з фракцый групоўкі «Вызваленчы рух Судана», абвясціў, што яго сілы далучыліся да Бурхана ў барацьбе супраць Дагала[167].
Жнівень
1 жніўня — шпіталь на паўночны захад ад аэрапорта Хартума часткова абрынуўся праз абстрэл[168].
2 жніўня — ва УСС заявілі, што забілі 12 байцоў Дагала і знішчылі 4 аўтамабілі ворага ў выніку нападу на мост Аль-Мак Німр, які злучае Хартум і Хартум-Бахры[169].
4 жніўня — САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль увесь Цэнтральны Дарфур[170]. Пяць чалавек былі забітыя ўдарам ракеты паўстанцаў у Амдурмане[171].
6 жніўня — УСС нанеслі ўдары па Рэспубліканскім палацы ў Хартуме, у той час як у САП заявілі, што адбілі спробу ворага прарваць аблогу ваеннага комплексу Ярмук[171].
7 жніўня — байцы Бурхана заявілі, што знялі аблогу Залінгея і адбілі заходнюю частку горада[172].
8 жніўня — УСС абвясцілі, што яны правялі буйную аперацыю ў Амдурмане[173][174].
11 жніўня — Facebook заблакаваў старонку САП з-за парушэння іх палітыкі ў дачыненні да небяспечных арганізацый і асоб[175].
13 жніўня — 11-я пяхотная дывізія УСС, якая базуецца ў Хашм-эль-Гірбе, штат Касала, заявіла, што канфіскавала ў кантрабандыстаў на двух грузавіках стралковую зброю, прызначаную для атрадаў САП у Хартуме. Як паведамілі ваенныя, груз прыбыў «з суседняй краіны»[176].
14 жніўня — урадавыя часці атакавалі горад Эль-Хой (Заходні Кардафан). Баевікі аль-Хілу абстралялі з кулямётаў пазіцыі прыхільнікаў Бурхана ў Кадуглі[177].
17 жніўня — пасля двухмесячнага перапынку аднавіліся баі ў Эль-Фашыры[178].
20 жніўня — як заявілі прадстаўнікі УСС, іх часці адбілі напад праціўніка на штаб бранятанкавага корпуса ў вайсковым раёне Аль-Шаджара (Хартум)[179]. САП абвінаваціла 16-ю пяхотную дывізію ўрадавай арміі, якая базуецца ў Ньяле, у рабаванні мясцовых аддзяленняў цэнтральнага банка Судана[180].
21 жніўня — пры артудары ў Ньяле загінуў камандзір 16-й дывізіі Ясір Фадлалах[181].
29 жніўня — 39 чалавек загінулі ў ходзе моцнага абстрэлу ў Ньяле[182].
30 жніўня — 14 чалавек загінулі ў Аль-Абейдзе[183]. Баевікі аль-Хілу атакавалі пазіцыі праціўніка ў Даламі (Паўднёвы Кардафан)[184].
31 жніўня — САП атакавалі лагер СпП УСС на паўночным захадзе Амдурмана[183].
Верасень
2 верасня — прынамсі 20 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, былі забіты ў выніку авіяўдару УСС па раёне Калакла аль-Куба на паўднёвым захадзе Хартума[185].
3 верасня — прыхільнікі аль-Хілу атакавалі базу ўрада ў Кадуглі[186]. У Заходнім Дарфуры САП і саюзныя апалчэнцы атакавалі гарады Гарні і Абу-Скрудж[187].
4 верасня — 25 чалавек загінулі ў баях у Амдурмане. Войскі Дагала заявілі, што збілі два самалёты «Ан» УСС у Хартуме[187].
5 верасня — у выніку абстрэлу УСС у Амдурмане загінулі 32 чалавекі[188].
9 верасня — падчас сутычак у Эль-Фашыры загінулі 30 чалавек[189].
10 верасня — у выніку авіяатакі ВПС УСС на рынак Кутум у сталіцы краіны загінулі як мінімум 43 грамадзянскія асобы[190].
12 верасня — пад абстрэлам паўстанцаў у Амдурмане загінулі 17 чалавек[191]. 104 асобы забіты пры абстрэлах па ўсёй сталіцы[192].
13 верасня — САП адступілі з Ум-Равабы (Паўночны Кардафан)[193]. У Ньяле пры ўрадавай авіябамбардзіроўцы загінулі 45 чалавек[194].
16 верасня — улады заявілі, што адбілі атаку праціўніка на штаб-кватэру Галоўнага камандавання ў Хартуме[195].
17 верасня — офіс Суданскай падатковай службы[196] і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company[197], славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў. Байцы Бурхана атакавалі пазіцыі паўстанцаў у Эль-Абейдзе і адбілі ў ворага лагер Аль-Хасахіса ў Залінгеі[196].
18 верасня — у Порт-Судане ўспыхнулі баі паміж УСС і апалчэннем племя беджа пад правадырствам Шэбы Дарара[198].
20 верасня — адзін мірны жыхар быў забіты пры нападзе войск Дагала на горад Эль-Адэя, Заходні Кардафан. Тут паўстанцы спалілі паліцэйскі ўчастак[199]. Адначасна САП заявілі, што збілі варожы бамбардзіроўшчык у Хартуме[200].
23 верасня — баевікі фракцыі групоўкі «Вызваленчы рух Судана» пад пачаткам аль-Нура захапілі горад Тавіла[201].
27 верасня — урадавыя сілы адбілі атаку атрадаў аль-Хілу на Кадуглі[202].
28 верасня — САП абстралялі транспартную станцыю Альджарафа на поўначы Амдурмана, у выніку чаго 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні[203].
Кастрычнік
1 кастрычніка — у Амдурмане загінула 9 чалавек[204]. Часці САП атакавалі горад Вад-Ашан у Паўночным Кардафане[205][206].
3 кастрычніка — артылерыйскі снарад паўстанцаў трапіў у клініку пры мячэці ў Самарскім раёне Хартум-Бахры, загінула 20 чалавек[207]. Войскі Дагала абвінавацілі праціўніка ў нападзе на дыпмісію Эфіопіі[208].
4 кастрычніка — УСС заявілі, што прадухілілі масіраваную атаку войск праціўніка пад кіраўніцтвам палкоўніка Салаха аль-Фаці на штаб 16-й пяхотнай дывізіі ў Ньяле[209]. 4 чалавек загінулі падчас сутычкі паміж паўстанцамі і апалчэннем племя місерыя ў Мугдале (Заходні Кардафан)[210].
5 кастрычніка — пры абстрэлах амдурманскага раёна Карары 11 чалавек загінулі і 90 пацярпелі[211]. На шляху з Вад-Медані ў Хартум абстраляны аўтамабіль арганізацыі «Урачы без межаў», пацярпелых няма[212].
8 кастрычніка — чатыры чалавекі загінулі ў сутыкненнях у Аль-Абейдзе[214].
9 кастрычніка — тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Ан-Наў у Амдурмане[215]. У Хартуме пры двухдзённых абстрэлах паўстанцаў пазіцый СПА праціўніка загінулі 190 чалавек[216].
20 кастрычніка — генерал-маёр УСС Махамед Алаві Кока Мухір абвясціў аб сваім пераходзе на бок Дагала разам з 320 салдатамі[217].
23 кастрычніка — два чалавекі загінулі ў выніку нападу войск Дагала на лагер бежанцаў Аль-Хасахіса ў Залінгеі[218].
24 кастрычніка — трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[219]. Атрады аль-Хілу атакавалі горад Лагава, Заходні Кардафан[220].
26 кастрычніка — паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі ў Ньяле[221]. Тры чалавекі загінулі ў выніку траплення снарада на рынак Эль-Хаміс у Залінгеі[222].
30 кастрычніка — прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп нафтарадовішча Баліла (Заходні Кардафан)[223].
31 кастрычніка — прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп штаба 21-й пяхотнай дывізіі ў Залінгеі[224].
Лістапад
2 лістапада — УСС заявілі, што аднавілі кантроль над горадам Баліла[225].
4 лістапада — байцы Дагала заявілі, што захапілі штаб 15-й дывізіі ў Генейне[226]. 15 чалавек загінулі пры абстрэлах САП рынка ў Карары (Амдурман)[227].
6 лістапада — маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[228].
7 лістапада — САП захапілі горад Ум-Кедада (Паўночны Дарфур)[229].
20 лістапада — прыхільнікі Дагала захапілі хартумскі раён Джэбель-Аўлія[235]. На ўсходзе Дарфура яны пачалі штурм горада Эд-Даэн, захапіўшы мясцовы аэрапорт[236]. 7 чалавек загінулі пры выбуху ў Эль-Хамры (Паўночны Кардафан)[237].
21 лістапада — САП заявілі, што ўзялі штаб 20-й пяхотнай дывізіі УСС у Эд-Даэйне[238]. У выніку авіяўдараў урада ў ваколіцах гарнізона не менш за 40 мірных жыхароў былі забітыя і не менш за 50 атрымалі раненні[239].
23 лістапада — байцы Дагала захапілі Эль-Адэе (Заходні Кардафан)[240].
24 лістапада — паўстанцы Дагала атакавалі гарнізон праціўніка ў г. Бабануса (Заходні Кардафан)[241].
27 лістапада — прадстаўнікі САП заявілі, што атакавалі Вадзі-Саідна, «знішчыўшы ваенна-транспартны самалёт C-130 і склад боепрыпасаў», а таксама атакавалі гарнізон УСС у Мугладзе (Заходні Кардафан), прымусіўшы праціўніка адступіць[242]. Групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[243].
Снежань
2 снежня — пры атацы УСС у Паўночным Кардафане загінулі чацвёра чалавек[244].
3 снежня — прыхільнікі генерала Дагала захапілі Дэрыбат (Паўночны Дарфур)[245]. Новыя перамовы бакоў у Джыдзе былі прыпынены[246].
4 снежня — чацвёра загінулі пры трапленні артылерыйскага снарада ў Амдурмане[247].
5 снежня — САП забілі чатырох чалавек у н.п. Тукма (Паўночны Кардафан), выбіўшы адтуль байцоў аль-Хілу[248].
6 снежня — войскі Дагала ўзялі пад кантроль цэнтр базы даных суданскай тэлекамунікацыйнай групы (Sudatel), размешчаны на паўднёвым захадзе Хартума[249].
7 снежня — пяць чалавек загінулі ў выніку ўрадавай бамбардзіроўкі Джабера аль-Шэйху (Паўночны Кардафан)[250].
8 снежня — войскі Дагала ўварваліся ў штат Гедарэф[251].
10 снежня — урадавыя часці атакавалі канвой Чырвонага Крыжа ў хартумскім раёне Эль-Шаджара: 2 забітых, 7 параненых[252].
11 снежня — пад абстрэламі на паўночным захадзе Амдурмана забіты 37 чалавек[253].
14 снежня — шасцёра чалавек загінулі падчас авіяўдараў УСС па Ньяле[254].
16 снежня — прыхільнікі Бурхана атакавалі пазіцыі праціўніка пад Абу-Шукам, на поўнач ад Эль-Фашыра. У выніку сутыкнення загінулі двое[255]. Адбыліся сутыкненні ў Вад-Медані[256].
18 снежня — армія Дагала заявіла, што захапіла кантроль над штабам 1-й брыгады 1-й пяхотнай дывізіі УСС у Вад-Медані. САП таксама захапілі Руфаа і Аль-Джунайд[257][258].
19 снежня — САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль штат Гезіра і яго адміністрацыйны цэнтр Вад-Медані[259].
21 снежня — Сусветная харчовая праграма часова прыпыніла дапамогу больш чым 800 000 чалавек у некаторых частках штата Гезіра з-за баявых дзеянняў на тэрыторыі правінцыі[260].
23 снежня — разгарнуліся баі за Вад эль-Хадад (штат Гезіра)[261]. У вёсцы Артадхва пры спробе перашкодзіць байцам САП разрабаваць мясцовае насельніцтва было забіта 8 чалавек[262].
24 снежня — Фарыс Эльнур, галоўны перамоўшчык ад САП на мірных працэсе ў Джыдзе, падаў у адстаўку, абвінаваціўшы праціўніка ў перашкодзе перамовам[263]. Суданская авіяцыя нанесла авіяўдары па пазіцыях арміі Дагала на цукровым заводзе ў Сенары, які за дзень да гэтага быў захоплены паўстанцамі[261]
27 снежня — Егіпет абвясціў аб эвакуацыі 18 егіпетскіх студэнтаў і іх сваякоў з Вад-Медані[264].
29 снежня — суданская авіяцыя атакавала Ньялу. Загінула 118 чалавек[265].