Баі ў Мерове (2023)
Баі ў Мерове — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Мерове . НапярэдадніЗ 11 красавіка 2023 года атрады Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўвацца[1]. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання ваенізаваных часцей. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай[2]. Баявыя дзеянніБаі ахапілі Мерове ў першую палову дня[3]. Як паведамілі прыхільнікі Дагала, яны захапілі аэрапорт, бліжэйшую ваенную базу і ваенны лагер Соба, нанёсшы страты праціўніку[4]. У 15:30 прадстаўнікі арміі Бурхана заявілі, што яны ўзялі пад свой кантроль лагер САП у Мерове[5]. У 17:00 байцы ўрадавых падраздзяленняў акружылі паўстанцаў на авіябазе[6]. На другі дзень, каля 13:30, армія Судана абвясціла аб арышце некалькіх афіцэраў праціўніка ў аэрапорце Мерове і захопе самой паветранай гавані[4]. Таксама Узброеныя сілы Судана адбілі ваенны лагер[7]. 17 красавіка баявыя дзеянні зафіксаваны на захад ад аэрапорта[8]. У 10:00 паўстанцы заявілі, што цалкам кантралююць аэрапорт[9]. 19 красавіка ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над аэрапортам, і сітуацыя нармалізавалася. Аднак байцы Дагала па-ранейшаму захоўвалі прысутнасць у горадзе[10]. 21 красавіка населены пункт цалкам перайшоў да войск Бурхана[11]. Егіпецкія вайскоўцыВечарам 15-га стала вядома аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове[12]. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй[13]. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй[3]. Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя 17 красавіка The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны[14]. 19 красавіка захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума[15][16]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia