Масавыя забойствы ў ГезірыУ кастрычніку 2024 года, падчас суданскага канфлікту, адзін з камандзіраў Сіл аператыўнай падтрымкі ў штаце Гезіра Абу Акла Кейкель перайшоў на бок узброеных сіл Судана. У адказ мяцежнікі пачалі рэйды па паўночнай і ўсходняй частцы рэгіёна, тэрарызуючы мірных жыхароў[1]. Байцы знішчылі і разрабавалі некалькі вёсак і гарадоў. Суданскі саюз лекараў паведаміў, што падчас сваіх налётаў войскі САП падвяргалі насельніцтва згвалтаванням, рабавалі і падпальвалі жылыя будынкі і медыцынскія ўстановы[2][3]. Было зафіксавана па меншай меры 47 выпадкаў згвалтавання. У ліку ахвяр сексуальнага гвалту таксама трое непаўналетніх, адна з якіх, 11-гадовая дзяўчынка, пазней памерла ад моцнага крывацёку[4]. Толькі ў горадзе Руфаа падчас нападаў САП з 21 па 26 кастрычніка адбылося 37 згвалтаванняў[5]. За першыя дні ў трыццаці населеных пунктах былі забітыя 300 мірных жыхароў, у тым ліку восем у Зурцы, чатырнаццаць у Сафіта-аль-Гунамабе, трынаццаць у Макнуне, дванаццаць у Тамбуле, двое ў Дэйм-Эліясе[3], шэсць у Вад Аль-Фадле, восем у Аль-Фадж Аль-Башыры[6]. Сярод ахвяр налётаў былі таксама дзеці[7]. 24 кастрычніка баевікі САП напалі на вёску Ас-Сірэха, дзе да 29 кастрычніка быў забіты па меншай меры 141 мясцовы жыхар[8]. 6 лістапада САП абвінавацілі ў забойстве па меншай меры 86 чалавек: расстрэле 13 чалавек і смяротным атручванні 73 чалавек у горадзе Аль-Хілалія. Баевікі раздалі ежу, у якую была дабаўлена мачавіна[9]. Масавыя забойствы вымусілі 135 400 чалавек пакінуць свае дамы[10]. 400 вёсак цалкам апусцелі[11]. Да 27 лістапада было забіта прыклада 1000 чалавек[12]. Суверэнны савет Судана загадаў генеральнаму пракурору Махамеду Ісе Тайфуру правесці расследаванне масавых забойстваў[13]. Масавыя забойствы асудзілі ААН[14], Егіпет[15], Саудаўская Аравія[16], Катар[17]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia