Сутыкненні ў Эль-Фашыры, як і ў многіх іншых гарадах Судана, пачаліся 15 красавіка[5]. На наступны дзень САП заявілі, што захапілі аэрапорт і некалькі ваенных аб’ектаў.
Станам на 17-га чысла байцы Дагала кантралявалі лагер бежанцаў Эль-Манхал і раён Эль-Габа, у той час як іх праціўнікі ўмацаваліся ля штаба Галоўнага камандавання[6].
20 красавіка бакі дамовіліся аб трохдзённым спыненні агню[7][8], паводле якіх САП утрымлівалі пазіцыі на захад ад горада, а УСС — на ўсход. Цэнтр Эль-Фашыра стаў дэмілітарызаванай зонай, дзе бяспеку падтрымлівала паліцыя. Штаб-кватэры міжнародных арганізацый перададзены апазіцыйным паўстанцкім рухам[7]. 23 красавіка перамір’е было падоўжана на нявызначаны тэрмін[9].
24 красавіка адбыліся невялікія сутыкненні на поўначы Эль-Фашыра[10].
На 16 красавіка сутыкненняў было паранена 27 чалавек[11]. Да 17-га чысла, паводле арганізацыі «Урачы без межаў», агульная лічба пацярпелых павялічылася да 136[12]. Станам на 21 красавіка паведамлялася пра 44 забітых і 279 параненых[13][14]. Сярод загінулых — грамадзянін Індыі[15][16]. Паводле Міністэрства аховы здароўя Паўночнага Дарфура, на 28-га ў выніку сутыкненняў забіта 62 мірных жыхара (з іх 4 загінулі падчас рабаванняў 24-га[17]), у тым ліку 13 дзяцей, былі забіты, а больш за 282 атрымалі раненні[16]. У выніку абстрэлу 29 мая трое мірных жыхароў загінулі і 27 атрымалі раненні[18].
Да 17 красавіка бальніцы ў горадзе апынуліся перапоўненымі пацярпелымі, і большасць пацыентаў пераводзілі ў паліцэйскі шпіталь. Электрычнасць па ўсім Эль-Фашыры была адключана, а галоўны рынак і жывёлагадоўчы рынак знішчаны[6]. Аэрапорт таксама прыпыніў дзейнасць[12]. У горадзе разрабавалі некалькі бальніц, у тым ліку дзіцячую[13], у той час як лагер бежанцаў Абу-Шук, у якім пражывала больш за 100 000 перамешчаных асоб, да канца красавіка спалены дашчэнту[19].
Наступныя падзеі
12 мая перамір’е было парушана, і баі аднавіліся[9]. Сілы Дагала захапілі некалькі кварталаў[9].
Сутыкненні зноў успыхнулі 22-га. У той дзень адбыліся абстрэлы ўсходніх кварталаў, падкантрольных УСС[20]. Потым на некаторы час баі сціхлі[21], але 25 мая аднавіліся[21]. Да 29-га некалькі раёнаў горада былі разбураны або спалены. Разбураны таксама некалькі будынкаў універсітэта Эль-Фашыра[22]. Да 1 чэрвеня атрады Дагала пакінулі шэраг раёнаў ва ўсходніх кварталах, але па-ранейшаму кантралявалі большую іх частку[23].
Амаль увесь чэрвень у горадзе сітуацыя заставалася спакойнай, хоць з абодвух бакоў сюды падцягваліся падмацаванні[24].
18[25]—19[4] жніўня адбыліся новыя сутыкненні. Баі вяліся паміж САП і ВРС аль-Фока[4]. 23 жніўня чацвёра паўстанцаў паранены ў сутычцы з паліцыяй[26].
26 кастрычніка САП разгарнулі атаку на штаб 6-й пяхотнай дывізіі[28]. Да 8 лістапада баі зноў прыпыніліся[29]. 27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[30]. У канцы кастрычніка падчас баёў загінулі 10 чалавек[31]. 2 лістапада ў горадзе забіты мірны жыхар[32]. 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[33].
Кампанія 2024 года
25 сакавіка 2024 года дзевяць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Эль-Фашыра[34].
13 ўспыхнулі баі паміж варагуючымі фракцыямі ВРС[35]. Войскі Дагала разгарнулі тым часам наступальную аперацыю[36]. 12 мая стала вядома, што прынамсі 27 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутыкненняў у горадзе[37]. 19 мая дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП жаночай бальніцы[38]. 24 мая загінулі прынамсі 22 чалавекі[39]. У ходзе баёў 1—2 чэрвеня загінулі дваццаць тры чалавекі. САП паведамлялі, што ўзялі раён Аль-Вахда[40][41].
4 чэрвеня па меншай меры 85 мірных жыхароў былі забітыя і больш за 110 атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў у Эль-Фашыры. Байцы САП ненадоўга ўвайшлі ў раёны Аль-Вахда і Аль-Салам на захад ад горада, але былі адкінутыя праціўнікам[42]. 8 чэрвеня войскі паўстанцаў атакавалі паўднёвую бальніцу, адзіную дзеючую ўстанову ў горадзе[43][44]. 11 чэрвеня восем валанцёраў былі забітыя ў выніку абстрэлу САП дабрачыннай кухні ў раёне Тамбосі[45].
13 чэрвеня Савет Бяспекі ААН прагаласаваў (14 «за», 1 устрымаўся) за прапанаваны Вялікабрытаніяй праект рэзалюцыі, які заклікае пакласці канец аблозе Эль-Фашыра войскамі САП[46].
14 чэрвеня ўрадавая армія заявіла, што адбіла напад праціўніка на горад, у выніку чаго былі забітыя сотні чалавек, у тым ліку камандзір паўстанцаў Алі Якуб Джыбрыль[2]. 18 чэрвеня чатырнаццаць чалавек былі забітыя і яшчэ 25 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[47]. 21 чэрвеня адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу паўстанцамі клінікі акушэрства і гінекалогіі[48]. 25 чэрвеня пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера Абу-Шук[49]. 1 ліпеня дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мячэці Аль-Тыджані сіламі Дагала[50]. Праз два дні пятнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу жывёлагадоўчага рынку сіламі мяцежнікаў[51].
27 ліпеня прынамсі 25 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў артылерыі і дронаў САП. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што падчас нападаў выкарыстоўвалася хімічная зброя[52]. 3 жніўня дваццаць тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцаў. Сем чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па лагеры перамешчаных асоб Эль-Салам Абуха на паўночным усходзе горада. Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура заявілі, што адбілі найбуйнейшую наземную атаку САП на Эль-Фашыр[53]. 4 жніўня ўрадавая авіяцыя атакавала лагер для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[54]. 10 жніўня часці УСС адбілі атакі праціўніка[55][56]. Губернатар Паўночнага Дарфура абвінаваціў САП у забойстве 28 мірных жыхароў[57]. 8 верасня армія Судана заявіла, што прадухілілі найбуйнейшую атаку беспілотнікаў праціўніка, збіўшы 30 дронаў[58].
11 верасня тры чалавекі загінулі пасля траплення зенітнай ракеты ўрадавай арміі[59]. На наступны дзень улады паведамілі, што адбілі напад паўстанцаў на Эль-Фашыр, забіўшы 80 баевікоў і знішчыўшы 20 транспартных сродкаў. Сярод загінулых быў бачны камандзір САП Абдул Рахман Карн Шата[60]. 13-га прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі Паўднёвую бальніцу[61]. На наступны дзень шэсць салдат УСС загінулі ў выніку памылковага авіяўдару сваіх ВПС па гарнізону 6-й пяхотнай дывізіі[62]. 20 верасня ў Эль-Фашыры загінулі тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[63], 21-га загінулі яшчэ чатырнаццаць[64]. 26 верасня прынамсі 18 чалавек загінулі ў выніку меркаванага абстрэлу жывёльнага рынку з боку САП[65]. На наступны дзень пры чарговым абстрэле арміі Дагала загінулі 62 чалавекі[66].
27 кастрычніка дванаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[67]. 7 лістапада мяцежнікі збілі БПЛА праціўніка[68]. 11 лістапада дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку паўстанцаў[69]. 13 лістапада УСС заявілі, што збілі сем беспілотнікаў праціўніка над Эль-Фашырам[70]. 2 снежня шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП[71], 12 снежня — 16[72], 13 снежня — 9, 15 снежня — 38[73], 18 снежня — дваццаць восем чалавек[74]. 25 снежня саудаўская бальніца, апошняя дзеючая бальніца ў Эль-Фашыры, была разбурана ў выніку абстрэлу з боку САП[75].
Кампанія 2025 года
2 студзеня УСС заявілі, што пры дапамозе БПЛА ліквідавалі ў Эль-Фашыры брыгаднага генерала САП Ібрагіма Дэліба. Разам з ім забіты 32 байцы Дагала, уключаючы грамадзяніна Маўрытаніі[76]. 4 студзеня два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу саудаўскай бальніцы сіламі Дагала[77]. На наступны дзень УСС і АСАД заявілі, што адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр з усходу і паўднёвага ўсходу горада. Байцы АСАД таксама перахапілі канвой са зброяй, паланіўшы невядомую колькасць грамадзян Лівіі[78]. 20 студзеня прынамсі 11 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[79]. 21 студзеня САП прад’явілі 48-гадзінны ўльтыматум ураду з патрабаваннем вывесці войскі з Эль-Фашыра[80]. Пасля, 24 студзеня, паўстанцы ажыццявілі буйную атаку на горад, але УСС і саюзныя апалчэнцы адбілі напад праціўніка. Байцы АСАД заявілі, што забілі больш за 400 баевікоў Дагала і знішчылі больш за 25 транспартных сродкаў[81]. 29 студзеня ў Эль-Фашырызагінулі 7 чалавек. УСС заявілі, што адбілі атаку арміі Дагала на горад[82].
2 лютага ў АСАД заявілі, што адбілі атаку прыхільнікаў Дагала на Эль-Фашыр, забіўшы 140 байцоў і наймітаў, знішчыўшы 43 транспартныя сродкі і захапіўшы яшчэ 12[83]. 16 лютага дзесяць чалавек загінулі ў выніку нападаў прыхільнікаў Дагала на станцыі Меліт. УСС заявілі, што знішчылі базу праціўніка на ўсходзе горада[84].
10 сакавіка УСС заявілі, што знішчылі 47 транспартных сродкаў і 100 беспілотнікаў праціўніка на працягу 10 дзён. Урадавыя войскі таксама заявілі, што мясцовыя сілы забілі 15 байцоў. Ад паўстанцаў адбіты ўвесь раён Аль-Салам і будынкі Лафет Таўра на поўдні горада[85]. 12 сакавіка дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[86]. 19 сакавіка ўлады заявілі, што пры бамбардзіроўках Эль-Фашыра загінула 16 мяцежнікаў[87]. 30 сакавіка УСС і саюзнікі адбілі напад атрадаў Дагала на горад і атакавалі калону забеспячэння, знішчыўшы 16 транспартных сродкаў і забіўшы дзясяткі байцоў САП. Дзевяць мірных жыхароў загінулі і яшчэ 17 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку мяцежнікаў[88].
3 красавіка прыхільнікі Дагала заявілі, што збілі варожы самалёт Ан над Эль-Фашырам, у выніку чаго загінулі восем членаў экіпажа[89]. 11 красавіка па меншай меры 32 мірных жыхара загінулі ў выніку абстрэлаў беспілотнікаў САП[90]. 15 красавіка ў адказ на атакі паўстанцаў у Эль-Фашыры быў абвешчаны вячэрні каменданцкі час[91]. 16 красавіка прынамсі 57 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[92]. 20 красавіка прынамсі 30 чалавек загінулі падчас нападаў байцоў Дагала[93]. У наступныя два дні пад абстрэламі мяцежнікаў загінулі прынамсі 55 чалавек[94]. 29 красавіка 45 чалавек загінулі пры абстрэле войскамі Дагала Эль-Фашыра[95]. 11 мая сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку войск Дагала[96].