Аперацыя «Сажытэр»
Аперацыя «Сажытэр» (фр.: Opération Sagittaire, бел.: «стралец») — аперацыя ўрада Францыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз французскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала. ПерадгісторыяБаявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі. Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[1], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы. ПадрыхтоўкаФранцузскія ўлады пачалі планаваць эвакуацыю ўжо 17 красавіка. Разглядаліся два варыянты па выратаванню суайчыннікаў: першы — вывесці французаў з Хартума ў Порт-Судан, другі — па паветры з аэрапартаў Цэнтральнага Судана. У рэшце рэшт было вырашана выбраць за аснову менавіта другое. Урад дамовіўся з прадстаўнікамі генерала аль-Бурхана, якія для вывазу замежнікаў далі згоду на выкарыстанне авіябазы Вадзі-Саедна[2]. 18 красавіка на французскай ваеннай базе ў Джыбуці пачалася падрыхтоўка самалётаў A400M , C-130H і запраўшчыка A330 MRTT . Было вылучана амаль 30 тон абсталявання, транспартных сродкаў і 150 вайскоўцаў[3] (байцы 5-га замежнага агульнавайсковага палка , камандавання спецыяльных аперацый , медыцынскіх часцей армейскай службы аховы здароўя і GIGN[4]). Да гэтых сіл далучыліся два A330, накіраваныя з баз у самой Францыі[5][6]. ПравядзеннеУ ноч з 22 на 23 красавіка на авіябазу Вадзі-Саедна прыбылі першыя французскія самалёты[7]. У той жа дзень у Амдурмане эвакуяцыйны канвой, які накіроўваўся з пасольства Францыі ў Хартуме, трапіў пад абстрэл[8]. Падчас атакі адзін вайсковец быў цяжка паранены куляй у жывот. Увечары ў Джыбуці прыбылі два самалёты з амаль 200 французскімі і замежнымі грамадзянамі, уключаючы дыпламатычны персанал дэлегацыі Еўрапейскага Саюза[9][10]. 24 красавіка пяццю заходамі A400M і двума C-130H вывезена каля 300 чалавек[11][12]. 25 красавіка фрэгат «Латарынгія» забраў некалькі сотняў супрацоўнікаў ААН і іх сем’і з Порт-Судана ў Саудаўскую Аравію[13][14]. 26 красавіка карабель прыбыў у Джыду з 398 людзьмі на борце[15]. У ноч з 27 на 28 красавіка праведзены апошнія рэйся: адзін C130 і два A400M з аэрапорта Эль-Фашыра эвакуявалі каля сотні прадстаўнікоў ААН[16]. ВынікіПа паветры эвакуяваны за 9 рэйсаў паміж Джыбуці і Хартумам 538 чалавек, у тым ліку 209 французаў[17][18]. Па моры вывезены 398 чалавек, уключаючы 5 французаў[19]. У агульнай складанасці выратавана 216 французскіх грамадзян і больш за 800 грамадзян з больш чым 80 краін свету[20]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia