Калека (паэма)
«Калека» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1907 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1]. Сваю паэму Я.Купала вызначыў як гутарку, хоць у адрозненне ад традыцыйнага жанру гутарак споведзь жабрака-калекі цалкам вытрымана ў апавядальна-маналагічным плане. Яна нідзе не перапыняецца дыялогам, пытаннямі, удзелам у гаворцы іншых персанажаў. Толькі ў апошняй частцы чытач даведваецца, што дзеянне адбываецца ў карчме.[2]
У аснове паэмы — сацыяльная драма Куксы, чалавека, які на вайне страціў руку, а на службе ў пана і нагу. Выгнаны са службы, калека стаў жабраком. Уся гісторыя, апрача трагічнага эпілога, падаецца ў форме апавядання самога калекі — паэтапна, здарэнне за здарэннем, здзек за здзекам. Гэта вельмі ўражлівая і сацыяльна выкрывальная споведзь чалавека трагічнага лёсу.[2] Структура паэмы вызначаецца кампазіцыйнай зладжанасцю і стройнай арганізацыяй: яна складаецца з 12 частак, у кожнай з каторых па 4 страфы. Апошняя страфа кожнай часткі мае анафарычны варыянт звароту да слухачоў, што надае жывую непасрэднасць твору і падкрэслівае яго спавядальны лад. Апошняя частка твора, напісаная ад імя аўтара, не проста падводзіць вынік жыццёвага лёсу героя ў яго апошнім трагічным зломе, але сведчыць аб кроўнай блізкасці паэта да чалавека з гушчы народа.[2] ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia