«Прымакі» — спектакль, пастаўлены ў 2007 годзе рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Гісторыя
Першая пастаноўка «Прымакоў» у Гродзенскім абласным тэатры адбылася напярэдадні 90-годдзя Янкі Купалы ў 1972 годзе.[1]
Сюжэт
Даміцэля, прачуўшыся раніцай, знаходзіць у сваім ложку не мужа, а свайго кума Максіма. А ў гэты час яе муж Трахім салодка спіць у чужое хаце са сваёй кумой Паланеяй. Гісторыя ўскладняецца тым, што дзеці згубіўшыхся ў начных прыгодах сваякоў кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасцю? Рэжысёр вырашае спектакль у жанры вадэвілю з яскравымі народнымі песнямі і танцамі. Яркая, амаль што лубочная сцэнаграфія ў спалучэнні з народнай вопраткай надаюць спектаклю яркасць і відовішчнасць.[2]
Творчая задума
|
Трэба паглядзець на старонкі Купалы, калі чалавек удумлівы, то за камічнай формай … адчуе вялікі боль за наш народ, за нашу Радзіму, таму што Купала не быў дурным пустым чалавекам, ён не мог проста так пісаць гэту камедыю. Праз камедыю праглядаліся слёзы. І спачуванні да свайго народа. Так я разумею гэту п'есу, лічу, што зрабіў у гэтым тэатры дыптых «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Гэта розныя па жанры спектаклі, як падасца на першы погляд, адзін — камедыя, а другі — трагедыя. Але ў гэтым спалучэнні і ёсць сэнс нашага жыцця — ад камедыі да трагедыі адзін крок. Слёзы і смех стаяць побач. Вось так мы жывем. … [гэтая п'еса] пра нас. Тут можа ў трошкі перабольшанай форме, але гэта не пра п’янку, не пра бойкі, а пра ўзаемаадносіны людзей, як людзі іншым разам і любяць адзін аднаго і ненавідзяць адначасова. Вось гэта спалучэнне, яно такое дзікаватае трохі, і хочацца, як Купала казаў, да зор, да неба, ну, мабыць, так некалі і будзе. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў аб творы Купалы[3]
|
|
Акцёры
Зноскі
- ↑ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Прымакі». — C. 506—507.
- ↑ Прымакі (нявызн.)(недаступная спасылка). Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 31 кастрычніка 2012.
- ↑ Бяленік, Алеся. Купала-рэп (нявызн.). Газета «Наша Ніва» (1 лістапада 2012).
Спасылкі
 |
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|