Спадчына (зборнік)
«Спадчына» — чацвёрты зборнік вершаў Янкі Купалы, упершыню выдадзены ў 1922 годзе ў Мінску ў Беларускім кааператыўна-выдавецікм таварыстве «Адраджэнне». Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Тыраж зборніку склаў 4 тысячы асобнікаў. Рукапіс быў падрыхтаваны Купалам яшчэ ў 1919 годзе[1]. АпісаннеНазву зборніку даў аднанйменны філасофска-патрыятычны верш. Зборнік утрымлівае ў сабе вершы і паэмы, напісаныя ў 1913—1919 гадах, а таксама творы жалейкаўскай пары, якія раней не былі надрукаваныя з-за цэнзурных перашкодаў[1]. У ідэйна-стылёвым плане ўсе творы знітаваныя агульнай канцэпцыяй — думкай пра лёс беларускага народа і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Рамантычная абагульненасць і псіхалагічная абвостранасць успрымання жыцця надае шмат якім з твораў дзённікавы характар[1]. Зборнік складаецца з шасці асобных раздзелаў. Аўтарскі падзел твораў не супадае з тэматычным падзелам твораў зборніку. Галоўныя тэмы зборніку[1]:
Адметнасць і значэнне зборнікуПаэтычныя вобразы ваеннай лірыкі, створаныя ў традыцыях народнага эпасу, кранаюць трагізмам і палкім гуманістычным пратэстам супраць вайны. Паасобныя творы пабудаваныя на рытміка-лексічным прынцыпе беларускіх народных галашэнняў. Прапускаючы праз сэрца боль, пакуты ўсяго чалавецтва, паэт не трапляе ў бездань адчаю. Ён паказвае свайго лірычнага героя ў гуманістычным вымярэнні свабоды, сцверджання сілы.[1] Філасофскія творы Купалы з іх маштабнай метафарычнасцю, гіпербалізмам, прароцтвам выявілі страснае памкненне паэта да гармоніі чалавецтва і яго гатоўнасць да ахвярнасці ў імя гуманістычных ідэалаў. Нізка філасофскіх санетаў Купалы адзначаная пошукамі сэнсу існавання чалавека і грамадства, пачуццём адказнасці асобы за недасканаласць грамадскага жыцця.[1] Інтымная лірыка зборніку раскрывае асобу паэта ў складаным перапляценні сацыяльных тэм, у глыбока асабістым трагедыйным успрыманні свету. Цыкл пачынаецца своеасаблівым пралогам — светлай «паганскай» паэмай «Яна і я», а заканчваецца вершамі, у якіх у сферу інтымнага ўключана адчуванне драматызму зямнога жыцця. Інтымная лірыка Купалы адметная незвычайнай музычнай поліфаніяй.[1] Вядомы купалазнаўца Уладзімір Гніламёдаў заўважае:
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia