Адцвітанне (зборнік)
«Адцвітанне» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1930 годзе ў Менску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у серыі «Мастацкае слова — масам». Тыраж зборніка склаў 5 тысяч асобнікаў.[1] Апісанне
Зборнік складаецца з 38 вершаў, пераважная большасць з якіх напісаныя ў дакастрычніцкі час ці ў 1918—1919 гады.[2] З пазнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1] Зборнік названы па аднайменным вершу, напісаным у 1909 годзе, які надае сумны і тужлівы настрой усяму зборніку. У зборніку шмат вершаў, прысвечаных прыродзе, у асноўным — яе завяданню («Зімой у лесе», «Зімовая ноч», «Снег», «Першы снег», «У вырай» і інш.). Адкрываецца зборнік вершам «Паляці, мая мысль…» (1914), які перадае шчырае жаданне паэта дапамагчы людзям перацярпець бяду-гора, не страціць надзею. Іншыя вершы прысвечаны паэзіі працы вясковай жанчыны («Жняя»), гістарычнай мінуўшчыне («Наша мінуўшчына», «Званы», «Старцы», «Нябожчык», «Забытая карчма»), каханню («З недацветаў», «Па захадзе», «Не прасці…» і інш.). Мілагучныя вершы «Над ракой у спакою» і «Явар і каліна» пазней сталі вядомымі песнямі.[1] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia