Песня будаўніцтву (зборнік)
«Песня будаўніцтву» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1936 годзе ў Менску. Тыраж зборніку склаў 6185 асобнікаў.[1] АпісаннеНазву зборніку даў аднайменны верш. У зборнік увайшла частка вершаў ляўкоўскага цыкла: «Алеся», «Вечарынка», «Госці», «Лён», «Сонцу», «Старыя акопы», «Хлопчык і лётчык» і інш. З ранейшых паэтычных зборнікаў Купалы ў гэты зборнік увайшоў толькі верш «Арлянятам». У зборніку шырока ўжываецца любімы паэтам мастацкі прыём супастаўлення старога і новага («Украіна», «Якубу Коласу»). Значнае месца займае міжнародная тэма («Настане такая часіна», «А ў Вісле плавае тапелец…»). Частка вершаў мае рытарычны характар («Нашай Канстытуцыі», "Калгасу «Чырвоны баец», «Маё мне сонца правадыр»). У зборнік увайшлі дзве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракой Арэсай».[1] ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia