Тутэйшыя (лялечны спектакль)
«Тутэйшыя» — лялечны спектакль, пастаўлены рэжысёрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гродзенскім тэатры лялек. Спектакль — удзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Літве, Германіі.[1] АпісаннеУ спектаклі іграе чацвёра акцёраў. У свет беларушчыны, праблем з беларускай тоеснасцю ў шматкультурным Мінску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай камення з паазначанымі на ёй Мінскам, Гроднай, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны свет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з развіццём дзеяння) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемент дэкарацыі, разам з вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спектаклю і іх спрэчкі пераносяцца з лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага свету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасці з даўніх гадоў і сённяшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.[2]
АкцёрыУзнагародыУзнагароджаны дыпломам за лепшую рэжысёрскую работу на XII фестывалі тэатраў лялек (Торунь), дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (Брэст), дыпломам «За ансамблёвасць спектаклю» на X міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель).[1] Спектакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Ломжы (Польшча).[4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia