Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995
Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд другой паловы 1995-га года. У сувязі з пераходам на сістэму правядзення чэмпіянатаў "вясна—восень" турнір праходзіў у адзін круг. Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б. Першапачаткова ў турніры ўдзельнічалі 26 каманд (па 13 у кожнай падгрупе), але ў першым крузе са спабарніцтваў зняліся дзве каманды з групы А: мастоўскі «Дрэваапрацоўчык» і хойніцкае «Стрэлічава». Пераможца кожнай падгрупы атрымоўваў павышэнне ў Другую лігу. У падгрупах А і Б перамаглі адпаведна мазырскі МПКЦ-2 і «Максім-Орша», але паколькі мазырская каманда з'яўлялася фарм-клубам, то яна не магла атрымаць павышэнне, якое замест мазыран атрымаў бярозаўскі «Будаўнік». Турнірная табліцаПадгрупа А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Падгрупа Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia