Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі імя У. І. Вярнадскага НАН Украіны
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі імя У. І. Вярнадскага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне неарганічнай хіміі. ГісторыяУ 1918 г. першы прэзідэнт Украінскай акадэміі навук акадэмік У. І. Вярнадскі заснаваў у Кіеве Хімічную лабараторыю як навуковую ўстанову ў складзе Фізіка-матэматычнага аддзела Украінскай Акадэміі Навук. У 1929 г. на базе навукова-даследчай кафедры хіміі Кіеўскага політэхнічнага інстытута быў арганізаваны Навукова-даследчы інстытут хіміі Наркамата асветы. У 1931 годзе ён быў аб’яднаны з Хімічнай лабараторыяй і ўключаны ў склад Акадэміі навук як Інстытут хіміі АН УССР[1]. У гады Вялікай Айчыннай вайны і эвакуацыі ён быў аб’яднаны з Інстытутам арганічнай хіміі, а ў 1945 годзе, пасля вяртання ў Кіеў, падзелены на Інстытут арганічнай хіміі і Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН УССР. У 1993 г. Інстытуту прысвоена імя У. І. Вярнадскага. За гады свайго існавання інстытут стаў заснавальнікам некалькіх хімічных устаноў. У 1939 годзе на базе сектара арганічнай хіміі быў арганізаваны Інстытут арганічнай хіміі АН УССР. У 1968 годзе на базе сектараў хіміі вады і калоіднай хіміі быў створаны Інстытут калоіднай хіміі і хіміі вады АН УССР. У 1977 годзе на базе лабараторый і Адэскага доследнага завода быў створаны Фізіка-хімічны інстытут АН УССР. У 1991 быў створаны Інстытут сорбцыі і праблем эндаэкалогіі, а ў 1993 — Міжведамаснае аддзяленне электрахімічнай энергетыкі НАН Украіны. Навуковыя школы
Структура
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia