Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН БеларусіНавукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. ГісторыяУтвораны ў 1990 годзе ў Гродне як Аддзел праблем рэсурсазберажэння АН БССР. Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 21.06.2001 г. № 77 Аддзел праблем рэсурсазберажэння перайменаваны ў Дзяржаўную навуковую ўстанову «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Ад 2002 да 2006 — у складзе Гродзенскага філіяла НАН Беларусі. Пастановамі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 31.01.2012 г. № 12 і ад 31.08.2012 г. № 339 Дзяржаўная навуковая ўстанова «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» пераўтворана ў Гродзенскі філіял Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Расфарміраваны ў 2020[1]. Напрамкі навуковай дзейнасціНавукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі выконваў навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія работы і ажыццяўляў інавацыйную дзейнасць згодна з прыярытэтнымі напрамкамі, устаноўленымі для яго Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 21.08.2006 № 418:
Структура ў 2020 годзе
Кіраўніцтва
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia