Васіль Уладзіміравіч Івашын
Васіль Уладзіміравіч Іва́шын[3] (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі[4]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў[3]. Узнагароды
Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia