Дысплей (канструктарскае бюро)

ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»
Тып ААТ
Заснаванне У канцы 1980-х — пачатку 1990-х
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Віцебск
Адрас
Ключавыя постаці ДырэктарА. С. Вайценкоў
Прадукцыя відэаманіторы, сродкі вылічальнай тэхнікі, нашлемныя сістэмы індыкацыі,
Сайт display.vitebsk.by

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Канструктарскае бюро „Дысплей“» (РУП «КБ „Дысплей“») — беларускае прадпрыемства па распрацоўцы і выпуску відэаманітораў, сродкаў вылічальнай тэхнікі, знаходзіцца ў г. Віцебску.

Гісторыя

Заснавана ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

Міжнародныя санкцыі

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[1], а 6 снежня таго ж года да санкцый супраць «Дысплея» далучылася Вялікабрытанія[2]. З 9 жніўня 2024 года КБ знаходзіцца у санкцыйным спісе Канады[3].

24 лютага 2025 года бюро ўключана ў санкцыйны спіс Аўстраліі[4].

Дзейнасць

Займаецца распрацоўкай і вытворчасцю відэаманітораў (ЭПТ, ВК і плазменных) і сродкаў вылічальнай тэхнікі (панэльных і пераносных ЭВМ), прызначаных для жорсткіх умоў эксплуатацыі. Выпускае маніторы розных памераў для прымянення як у наземных сістэмах, так і ў авіяцыйнай галінах (шматфункцыянальныя індыкатары ў кабіне пілота).

З 2007 года распрацоўваецца аўтаматызаваны дыстанцыйна-кіраваны наглядальна-агнявы комплекс «АДУНОК».

Адміністрацыя

Генеральны дырэктар — А. С. Вайцянкоў

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya