Сцяпан Казіміравіч Майхровіч
Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959). БіяграфіяНарадзіўся ў польскай сям’і. У дваццацігадовым узросце ўступіў у ВКП(б). З 1 кастрычніка 1940 года галоўны рэдактар польскамоўнай газеты «Сцяг свабоды» («польск.: Sztandar Wolności»), які выходзіў у Мінску[1]. У 1941 годзе скончыў Мінскі педінстытут. У 1941—1943 гадах працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання. З 1943 года накіраваны на фронт, ваяваў у партызанах. Быў членам падпольнага райкома КП(б)Б у Беластоку, рэдактарам газеты "Беластоцкая праўда У 1959—1970 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia