Паўднёва-Афрыканскі Саюз у Першай сусветнай вайнеПаўднева-Афрыканскі Саюз уступіў у Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года. Паўднева-афрыканскія войскі ўдзельнічалі ў аперацыях супраць германскіх калоній у Афрыцы, у аперацыях на Заходнім фронце і баявых дзеяннях на Блізкім Усходзе. Афрыканеры, якія складалі большую частку белага насельніцтва краіны, былі супраць уступлення ў вайну. Аднак кіраўніцтва ПАС заціснулі ўсе хваляванні ў краіне і прыняло актыўны ўдзел у сусветнай вайне. Баявыя дзеянні ў АфрыцыЗ пачаткам вайны баявыя дзеянні актыўна разгарнуліся ў Афрыцы, дзе Германія мела калоніі. Паўднева-афрыканскія войскі былі накіраваныя ў Паўднева-Заходнюю Афрыку пад камандаваннем генерала Луіса Боты. У ходзе баявых дзеянняў у гэтай калоніі, паўднева-афрыканцам удалося разбіць германскія каланіяльныя войскі і атрымаць кантроль над гэтай калоніяй. ![]() Акрамя гэтага, паўднева-афрыканскія войскі пад камандаваннем генерала Яна Смэца ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць нямецкіх войскаў ва Усходняй Афрыцы. Тут ім супрацьстаялі германскія войскі пад камандаваннем генерала Летаў-Форбека. Баі насілі ўпарты характар, і ні адзін з бакоў не здолеў дасягнуць перамогі. Баявыя дзеянні тут завяршыліся толькі ў лістападзе 1918 года, калі, даведаўшыся аб капітуляцыі Германіі Летаў-Форбек, прыняў рашэнне скласці зброю. Іншыя тэатры баявых дзеянняў![]() Акрамя гэтага адна пяхотная брыгада паўднева-афрыканскіх войскаў, была адпраўлена ў Францыю змагацца на Заходнім фронце, паўднева-афрыканскія войскі прынялі актыўны ўдзел у розных аперацыях супраць германскіх войскаў на Захадзе. Паўднева-афрыканцы ўдзельнічалі ў бітве на Соме. Таксама некаторыя падраздзялення паўднева-афрыканцаў ваявалі ў Егіпце і Палестыне супраць турэцкіх войскаў. Акрамя гэтага каля 3000 паўднева-афрыканцаў служылі ў складзе брытанскіх ВПС. ВынікіПАС адыграў істотную ролю ў перамозе Антанты ў сусветнай вайне, фактычна захапіўшы дзве германскія калоніі ў Афрыцы. Таксама брытанскі флот выкарыстоўваў паўднева-афрыканскія парты. За час баявых дзеянняў Армія ПАС страціла 7000 чалавек забітымі і 12000 чалавек параненымі[1]. Па ўмовах міру, ПАС атрымліваў мандат на былыя германскія калоніі ў Паўдневай Афрыцы. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia