Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны
Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне анкалогіі, эксперыментальнай паталогіі і радыебіялогіі. ГісторыяІнстытут эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Міністэрства аховы здароўя УССР быў заснаваны 7 ліпеня 1960 года з мэтай «…умацавання навуковых даследаванняў у галіне анкалогіі, аказання практычнай дапамогі аховы здароўя і падрыхтоўкі кваліфікаваных урачоў-анколагаў» [1] Установа была перайменавана ў Інстытут праблем анкалогіі і падпарадкавана Акадэміі навук УССР 14 мая 1971. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума АН УССР № 571 ад 29 снежня 1978 інстытуту прысвоена імя Р. Я. Кавецкага. У 1990 годзе ў сувязі з пашырэннем даследаванняў у галіне радыебіялогіі, якія набылі асаблівае значэнне ў перыяд ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, установа была перайменавана ў «Інстытут праблем анкалогіі і радыебіялогіі АН УССР».[2]. Цяперашняя назва — «Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны» — ад 11 снежня 1991 г.[3] Структура
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia