Маладзечанскі раён
Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна. Падзяляецца на 12 сельсаветаў. ГеаграфіяРаён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Клімат умерана кантынентальны. Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»). Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк: ГісторыяРаён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці[4], цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Велікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажэўскі, Хоўхлаўскі. 20 верасня 1944 года Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, а Маладзечна аднесена да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Літвенскі, Мароськаўскі і Раеўшчынскі сельсаветы, Соўлаўскі сельсавет перайменаваны ў Пякарскі. 3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[5]. 12 чэрвеня 1958 года Велікасельскі сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі, Насілаўскі — Цюрлеўскі. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Раеўшчынскі сельсавет, 11 верасня 1959 года — Беніцкі, Заскевіцкі, Пякарскі і Хажэўскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Маладзечанскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці, таксама да раёна далучыны гарадскі пасёлак Радашковічы і Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы скасаванага Радашковіцкага раёна. 25 снежня 1962 года да Маладзечанскага раёна далучаны горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Пяршайскі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі) скасаванага Валожынскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года Пятроўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Залескі, 16 кастрычніка 1964 года — Ушаўскі ў Аляхновіцкі, 27 кастрычніка 1964 года скасаваны Дубраўскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года адноўленаму Валожынскаму раёну перададзены горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі). 10 чэрвеня 1965 года ўтвораны Хажэўскі сельсавет. 1 кастрычніка 1973 года Сычавіцкі сельсавет перайменаваны ў Граніцкі, 31 сакавіка 1976 года Валодзькаўскі — у Радашковіцкі. 5 сакавіка 1981 года Хажэўскі сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, Цюрлеўскі — у Цюрлёўскі. 26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. 31 мая 2005 года Маладзечанскі раён і горад Маладзечна аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечне[6]. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[7]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[8]. 17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША за ўдзел у арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі[9][10][11][12][13]. 4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко. Упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.[14][15][16][17] ДэмаграфіяПаводле перапісу 2009 года насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[1] Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў. Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %. ТранспартПраз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын. КультураУ раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993). У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[18][19][20] СМІПрэса
Радыё і тэлебачанне
Старшыні райвыканкама
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia