Фізічны факультэт БДУ
Фізічны факультэт БДУ — адзін з самых буйных факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. На 2025 год у складзе факультэта 10 кафедр, 10 навукова-даследчых лабараторый (НДЛ) і абсерваторыя. Акрамя таго, праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, а таксама прамысловыя, тэхналагічныя і іншыя распрацоўкі. ГісторыяУ кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны. Першым дэканам фізічнага факультэта стаў М. П. Халімановіч. У 1960-я — 1970-я гады фізічны факультэт актыўна развіваўся. На базе навукова-даследчых лабараторый фізічнага факультэта ў 1971 годзе быў адкрыты Навукова-даследчыцкі інстытут прыкладных фізічных праблем на чале з акадэмікам А. Н. Сеўчанкам. У 1976 годзе на базе чатырох кафедр фізічнага факультэта аддзяліўся факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1986 годзе быў створаны Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У. Р. Барышэўскі. Дэканы
ВыпускнікіСярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і АН БССР, 6 Лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш 50 Лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій. Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССРАкадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіБізнесмены
Адукацыйны працэсКолькасць супрацоўнікаў факультэта складае больш за 400 чалавек. З іх больш за 115 чалавек — выкладчыкі: прафесары, дацэнты, асістэнты, 130 чалавек — супрацоўнікі НДЛ. На факультэце працуе 2 акадэміка і 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 24 дактары навук і 161 кандыдат навук. На факультэце навучаецца больш за 700 студэнтаў. У аспірантуры — каля 70 аспірантаў. Паўсядзённай працай факультэта кіруе дэканат на чале з дэканам. Тры намеснікі дэкана забяспечваюць кіраўніцтва вучобай, метадычнай і навуковай працай. Вучоны савет факультэта, які ўзначальвае дэкан, складаецца з 25 чалавек, сярод якіх вядучыя прафесары і дацэнты. У Вучоны савет уваходзяць таксама прадстаўнікі студэнцтва. Вучоны Савет вызначае стратэгічныя мэты і задачы фізічнага факультэта, вырашае праблемы вучэбнага працэсу і арганізацыі навуковай работы, праводзіць атэстацыю выкладчыкаў. На фізічным факультэце навучанне адбываецца па спецыяльнасцях «Фундаментальная фізіка», «Ядзерная фізіка і тэхналогіі», «Камп’ютарная фізіка», «Прыкладная фізіка», «Фізіка». Выпускнікі могуць атрымаць кваліфікацыю «Фізік», «Фізік. Інжынер», «Фізік. Праграміст», «Фізік. Выкладчык». Акадэмікі, якія выкладалі на факультэцеНавуковыя даследаванніНа факультэце працуюць 130 навуковых супрацоўнікаў 14 навукова-даследчых лабараторый, акрамя таго, навуковай дзейнасцю займаецца большасць выкладчыкаў. Фінансаванне навуковых работ ажыццяўляецца з некалькіх крыніц. Каля палавіны сродкаў забяспечвае дзяржаўны бюджэт рэспублікі — праз базавае фінансаванне БДУ і праз конкурснае фінансаванне са сродкаў дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў Беларусі і Дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Другая палова фінансавання навукі складаецца са сродкаў прамысловых аб’яднанняў і арганізацый, дзяржаўных замоў, а таксама розных міжнародных фондаў. Фізічны факультэт вядзе сумесныя даследаванні з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловымі аб’яднаннямі, сярод якіх ПА «Интэграл» і ААТ «Беларуськалій», з іншымі ВНУ (БДУІР, БДПУ і інш.). Значная частка навуковых працаўнікоў і выдчыкаў факультэта праводзяць даследаванні ў кааперацыі з замежнымі арганізацыямі: Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія), Енскім і Хагенскім універсітэтамі (Германія), Інстытутамі ядзернай фізікі (Чэхія, Польшча), Універсітэтам Падуі (Італія), Ляхайскім універсітэтам (Бетлехем, ЗША) і інш. Вынікі прыкладных распрацовак вучоных факультэта выкарыстоўваюцца ў радыеэлектроннай, аптычнай, аўтамабільнай, трактарнай, прыборабудаўнічай прамцысловасці, у геалогіі, медыцыне, біятэхналогіі і іншых галінах гаспадаркі Беларусі. Структура факультэтаКафедры
Навукова-даследчыя лабараторыі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia