Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце
Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце (польск.) Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu) – недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў 1990-я годы ў Брэсце. Ставіла сабе на мэце павышэнне ведаў наконт польскай гісторыі і культуры. Накіравана была на жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці. Абставіны стварэнняУ другой палове 1980-х гадоў у СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася між іншым лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з'яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў — жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і Мінску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[2]. ХарактарыстыкаУ 1999 годзе пасаду рэктара Польскага адкрытага ўніверсітэта імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце займала дацэнт Алена Ківако, якая была таксама арганізатарам навучання польскай мовы ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Алаксандра Пушкіна. Праграма лекцыі на 1999 год для жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці ўключала ў сябе тэмы: грамадска-палітычная дзейнасць Адама Міцкевіча для незалежнасці Айчыны, Фрыдэрык Шопен (1810—1849) — самы знакаміты польскі кампазітар, міжнародная сітуацыя Польшчы ў перададні другай сусветнай вайны (60 гадавіна абарончай вайны), грамадска-палітычная і экаманічная сітуацыя III Рэчы Паспалітай. Універсітэт планаваў каксама сесію, прысвечаную Канстытуцыі 3 Мая — Для выратавання нашай Айчыны і яе межаў, а таксама сесію, прысвечаную 81 гадавіне аднаўлення незалежнасці Польшчы[3]. Зноскі
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia