Гуманітарны недзяржаўны інстытут у Брэсце

Гуманітарны недзяржаўны інстытут у Брэсце — недзяржаўная ВНУ, якая дзейнічала ў Брэсце ў 1990-х гадах.

У 1996 годзе юрыдычны адрас Інстытута знаходзіўся па вуліцы Я. Купалы, д. 109[1], а ў 1998 годзе па вуліцы Паўночны Гарадок, 3/16[2], дзе з 2001 года знаходзіцца другі навучальны корпус прыватнай установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Каледж бізнесу і права».

Рыхтаваў па спецыяльнасцях правазнаўства, псіхалогія і эканоміка і кіраванне вытворчасцю[3]. Згодна праваабарончай справаздачы па Беларусі за 1999 г. на 1999 г. Інстытут быў пазбаўлены ліцэнзіі[4]. Паводле даным МНЗ, ліквідаваны 22.11.2005 года[5].

Крыніцы

  1. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1996. — 206 с. — C. 175.
  2. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1998. — 264 с. — C. 236.
  3. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1996. — 206 с. — С. 175
  4. Зноска 100 справаздачы Human Rights Watch за 1999 год па Беларусі: «Ліцэнзіі былі адкліканы ў чатырох недзяржаўных універсітэтаў (Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт, Мінск; Гуманітарны ўніверсітэт, Брэст; Еўрапейскі інстытут культуры, Мінск; Усходнееўрапейскі інстытут бізнесу і права, Мінск)» Нарушения академической свободы(недаступная спасылка)
  5. [1]
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya