Адвечная песня (спектакль)
«Адвечная песня» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Сяргеем Кавальчыкам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 25 верасня 2002 года.
Апісанне
Спектакль акрэслены пастаноўнікамі як «першая беларуская фольк-рок-опера».[1]
Акцёры
- Ігар Сігаў — Мужык
- Таццяна Мархель — Маці, Зіма
- Віктар Багушэвіч — Бацька
- Алена Баярава, Ганна Палупанава — Жонка
- Наталля Халадовіч — Бяда
- Галіна Чарнабаева, Марыя Пятровіч — Доля
- Сяргей Шымко — Голад, Холад
- Ганна Маслоўская — Вясна
- Ігар Вяпшкоўскі — Бязногі салдат
- Анастасія Баброва — Лета
- Людміла Сідаркевіч — Вядзьмарка
- Бела Шпінер — Восень
- Максім Паніматчанка — Старэйшы сын
- Вераніка Буслаева — Нявестка
- Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын, Кірыл Навіцкі — Салдаты
- Андрэй Дабравольскі — Святар
- Глаша Арыніч, Маша Халадовіч — Дзеці Мужыка
- Алена Баярава, Ганна Палупанава, Марыя Пятровіч, Надзея Цвяткова — Сялянкі
Водгукі
|
…Пастаноўка скарае магутнай, заразлівай энергетыкай, якая знаходзіць жывы водгук у глядзельнае залы. Кола жыцця працаўніка-беларуса ад нараджэння да смерці вяртае нас да нацыянальных вытокаў…, падводзіць да ўсведамлення драматычнага лёсу народу… вобраз Мужыка ў таленавітым выкананні І. Сігава, … падкрэслівае ў яго характары светлы, стваральны пачатак. З кнігі «Сучасная беларуская драматургія» (2004)[2]
|
|
|
Неймаверны захапляльны спектакль пра тых, хто даваў нам жыццё, сілу, гонар і веру, спектакль пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі… Спектакль, які ўжо праз год пасля свайго нараджэння заваяваў Гран-пры на Міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Спектакль, які шквалам авацый сустрэлі на гастролях у Іркуцку… Убачыўшы яго хоць раз, вы наўрад ці яго забудзеце. Вольга Новік[3]
|
|
|
З першых тактаў музыкі глядач трапляе ў стыхію паэзіі, вакалу, танцу і пантамімы. Нам распавядаюць аб лёсе Чалавека ад нараджэння да сыходу ў іньшы свет. Выканаўца цэнтральнае ролі Мужыка… адразу дорыць адкрыццё: бездакорнае валоданне вершам — якасць, згубленая сёння ў тэатры. …Таццяна Мархель скарае і голасам, и глыбокім пранікненнем у сутнасць народнае песні, а ўся трупа вельмі ладна і гарманічна падхоплівае. Тая ж трупа вельмі пластычная ў гарэзных танцах. Цікавыя і яркія народныя вобразы ўплеценыя ў дзею спектаклю, тэмпарытм якога вывераны і няспынна трымае ўвагу гледача. Зладжанасць усёй дзеі кажа аб развітым пачуцці ансамблю, пачуцці локцю, а разнастайнасць сцэнічных сродкаў — аб сінтэтычнасці. Эверт Карсакоў[4]
|
|
|
Дынамічная, відовішчная рок-опера «Адвечная песня»… стала візітоўкай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі… Стваральнікі спектаклю здолелі данесці да сучаснай моладзевай аўдыторыі паэтычны дух купалаўскага шэдэўра, увесці гарадскога гледача ў архаічны ьвет сялянскага побыту, перадаць метафізічную сувязь пораў года з асноўнымі этапамі чалавечага жыцця. Далікатныя, беражлівыя адносіны рэжысёра да тэксту паэмы не перашкодзілі з'яўленню сучасных акцэнтаў (напрыклад, з'яўленню людзей у супрацьрадыяцыйных касцюмах з дазыметрамі ў руках), а пэсымістычны купалаўскі фінал увогуле заменены ў спектаклі на аптымістычны: нават пабачыўшы, што творыцца на сучаснае Беларусі, Мужык не вяртаецца ў труну, а застаецца на зямлі як сімвал незнішчальнасці і бессмяротнасці беларускай нацыі, як апора Бацькаўшчыны. Невыпадкова «Адвечная песня» надзвычай спадабалася ўкраінскім гледачам і крытыкам, якія былі прыемна здзіўленыя яскравай нацыянальнай формай, выяўленнем гістарычнага аптымізму і магутнай акцёрскай энергетыкай у беларускім спектаклі. Сяргей Кавалёў[5]
|
|
Узнагароды
Зноскі
- ↑ Адвечная песня (нявызн.)(недаступная спасылка). Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2012.
- ↑ Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Сучасная беларуская драматургія. — 2004. — С. 144.
- ↑ В.Новік. Рэцэнзція на спектакль «Адвечная песня» / Настаўніцкая газета. — 2005. — 22 верасня.
- ↑ Э.Карсакоў. Нататкі аб гастролях Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Іркуцку.
- ↑ Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры (нявызн.). Czasopis / Villa Sokrates (28 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
Спасылкі
 |
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|
|