Апістарх кашэчы
Апістарх кашэчы, двухвустка кашэчая, апістарх сібірскі (Opistorchis felineus) — гельмінт сямейства апістархідаў класа смактуноў. АпісаннеДарослы паразіт (даўжыня 4—13, шырыня 1—3,5 мм) пляскаты, мае дзве прысоскі (адсюль назва — двухвустка) — ротавую і брушную. Гермафрадыт. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Сібіры (пераважна басейне ракі Об), на Каўказе. У Беларусі адзначаны па прыбярэжжах Дняпра, Прыпяці, Нёмана, Буга, Браслаўскіх азёр. Полаваспелы апістарх кашэчы паразітуе ў пячоначных хадах, жоўцевым пузыры, панкрэатычных пратоках млекакормячых і чалавека (асноўныя гаспадары), выклікае апістархоз. Яйцы з вадой трапляюць у арганізм прамежкавага гаспадара (прэснаводны малюск бітынія), з іх развіваюцца лічынкі — цэркарыі. Цэркарыі выходзяць у ваду, актыўна пранікаюць у арганізм дадатковых гаспадароў — рыб, інцыстуюцца ў падскурнай клятчатцы, мышцах і ператвараюцца ў метацэркарыяў. Цыкл развіцця каля 4 месяцаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia