Параскарыда конская
Параскарыда конская (Parascaris equorum (Goeze, 1782), састарэлая назва Ascaris megalocephala (Cloquet, 1824)) — від круглых чарвей сямейства аскарыды (Ascarididae), які паразітуе ў коневых і з’яўляецца ўзбуджальнікам параскарыдозу. Уладальнікі коней у прастамоўі называюць гэтых паразітаў «аскарыдамі». Гельмінт спецыфічны ў адносінах да гаспадара кішачны паразіт, які можа заразіць коней, аслоў і зебраў. Найбольш успрымальнымі да заражэння з’яўляюцца коні да шасцімесячнага ўзросту. Пасля гэтага ўзросту ўзровень заражэння пачынае зніжацца, і паразіт вельмі рэдка сустракаецца ў коней старэй дванаццаці месяцаў[1]. Ён не можа заразіць людзей або іншых жывёл[2]. АпісаннеПаразіт жоўта-белага колеру, даўжыня самкі можа дасягаць 38 см[3]. Распаўсюджаны ва ўсім свеце, з’яўляецца адным з паразітаў коней, якіх цяжэй за ўсё знішчыць, таму патрабуе вялікіх доз больш магутных антыгельмінтных прэпаратаў, чым для іншых паразітаў коней[4]. Жыццёвы цыклP. equorum характарызуецца палавым дымарфізмам, самкі значна буйнейшыя за самцоў: яны могуць вырасці да 50 см, а самцы — толькі да 15-28 см. Цыліндрычныя чэрві белага колеру з трыма вельмі вялікімі губамі[5]. Спарванне адбываецца ў тонкім кішачніку непарнакапытных. За суткі самка здольная адкласці больш за 170 000 яец, а за год — 60 000 000 яец[6]. Яйцы маюць тоўстую шматслаёвую абалонку для абароны і здольныя прыліпаць да любой паверхні, да якой яны датыкаюцца пасля выхаду вонкі[4]. Яйцы выдзяляюцца з калам, які затым трапляе да каня падчас паглынання ім заражанай травы, ці калі ён п’е заражаную ваду. Інвазіўным з’яўляецца яйцо з лічынкай 2-й або 3-й стадыі (г. зн. пасля 1-й або 2-й лінькі). На працягу трохмесячнага жыццёвага цыкла з праглынутых яец выходзяць лічынкі, якія мігруюць з тонкага кішачніка ў крывяносныя сасуды, адтуль трапляюць у печань, дзе пераўтвараюцца на наступную лічынкавую стадыю. Адтуль лічынкі мігруюць у лёгкія, дзе выходзяць з крывяносных сасудаў ў альвеолы[4]. На міграцыю праз печань і лёгкія сыходзіць ад 14 да 17 дзён[5]. Дзякуючы кашлю лічынкі трапляюць у ротавую поласць і паўторна праглынаюцца. У кішачніку лічынкі спеюць да палаваспелай стадыі, якая вырабляе яйцы[7] Чарвякам патрабуецца ад 79 да 110 дзён, каб дасягнуць дарослага стану. P. equorum харчуецца, усмоктваючы вадкае змесціва кішачніка, і часам можа таксама высмоктваць кроў з сценкі кішачніка[6]. Клінічныя прыкметы інвазііНа стадыі міграцыі ў лёгкіх у коней могуць з’явіцца кашаль і выдзяленні з носа. Падчас міграцыі паразітаў могуць утварацца рубцы на ўнутраных органах, у прыватнасці на лёгкіх і печані. Цяжкія інвазіі дарослымі P. equorum могуць выклікаць колікі, закаркаванне і патэнцыйны разрыў кішачніка. Абсорбцыя корму часта зніжаецца, што прыводзіць да страты вагі, а іншыя клінічныя прыкметы могуць ўключаць ўздуцце жывата, дыярэю, грубую поўсць, запаволенне росту, перытаніт, утварэнне абсцэсаў[8]. Цяжкія інвазіі P. equorum здольныя стварыць механічнае закаркаванне кішачніка. У некаторых выпадках дэгельмінтызацыя можа фактычна справакаваць закаркаванне кішачніка мёртвымі і паміраючымі паразітамі; па гэтай прычыне ў цяжкіх выпадках можа спатрэбіцца шматразовае лячэнне больш слабымі па сваім дзеянні прэпаратамі[2]. Дыягназ параскарыдозу можна ўсталяваць шляхам мікраскапічнага даследавання кала, дзе знаходзяць яйцы; яны маюць памер 90-120×60 мкм. Абмежаванне гэтага метаду заключаецца ў тым, што толькі спелыя чарвякі могуць быць выяўленыя праз іх яйкі; няспелыя формы лічынак цяжка выявіць, а аналізы крыві ненадзейныя[9]. ЛячэннеДарослыя коні, імаверна, развіваюць некаторую ступень устойлівасці да гэтага паразіту, але ён выклікае непакой у больш маладых коней ва ўзросце прыкладна да двух гадоў[7]. P. equorum з’яўляецца адным з нямногіх паразітаў, да якіх у гаспадара развіваецца натуральны імунітэт[2]. Аднак, калі інфекцыя выяўляецца ў дарослага каня, колькасць чарвякоў і яец вельмі нізкая[10]. Дэгельмінтызацыю можна пачынаць у коней ва ўзросце ад чатырох да васьмі тыдняў і паўтараць прыкладна кожныя 60 дзён. Лячэнне праводзіцца з дапамогай антыгельмінтных прэпаратаў, і рэкамендуецца чаргаваць розныя класы такіх прэпаратаў[11]. Эфектыўныя метады лячэння ўключаюць макрацыклічныя лактоны, асобна івермекцін або моксідэкцін, якія могуць забіваць раннія стадыі лічынак да таго, як яны мігруюць у печань і лёгкія. Іншы клас эфектыўных лекаў бензімідазолы, такія як фенбендазол і оксфендазол. Пірантэлу памаат таксама выкарыстоўваецца, а яго блізкі варыянт, пірантэлу тартрат, можна скормліваць як сутачную дозу, якая эфектыўна знішчае лічынкі. Да распрацоўкі гэтых прэпаратаў у 1950-х і 1960-х гадах выкарыстоўвалася лячэнне піперазінам, дыхлафосам iтрыхларфонам[2]. Таксама выкарыстоўваюцца піперазін (для дарослых стадый паразіта, а для лічынак, якія развіваюцца ў маладых коней, трэба паўтараць дозу з 10-дзённым інтэрвалам), фебантэл, марантэл[9]. ПрафілактыкаДаказана, што ўтрыманне пашаў і стайняў чыстымі ад гною эфектыўна ў зніжэнні заражэння коней паразітамі. Чаргаванне пашы, у прыватнасці за кошт увядзення ў севазварот жывёл іншых відаў, таксама можа паменшыць заражэнне паразітамі[7]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia