ХіястрангілёзХіястрангілёз (лац.: Hyostrongylosis) — паразітычнае захворванне свіней, выкліканае круглымі чарвямі віду Hyostrongylus rubidus сямейства трыхастрангіліды (Trichostrongylidae). ЭпідэміялогіяРазвіццё паразіта адбываецца без удзелу прамежкавага гаспадара. Адкладзеныя самкай яйцы з фекальнымі масамі вылучаюцца ў навакольнае асяроддзе. Яйцы захоўваюць у вадзе жыццяздольнасць больш за 8 месяцаў. Поўны цыкл развіцця паразіта адбываецца пры тэмпературы 13-24 °C пры высокай вільготнасці і займае 6 дзён да стадыі інвазійнай лічынкі. Шлях заражэння — аліментарны. У арганізме гаспадара лічынкі паразіта ўкараняюцца ў тоўшчу слізістай абалонкі страўніка, дзе дасягаюць палавой сталасці праз 20-21 суткі. Успрымальныя ў асноўным дарослыя свінні, пачынаючы з 2-месячнага ўзросту, з узростам экстэнсіўнасць інвазіі павышаецца, дасягаючы 53,2 % у свіней старэйшых за год[1]. ДыягностыкаЯйцы нематод выяўляюцца ў экскрыментах па метадзе Фюлеборна. Памер яец Hyostrongylus rubidus — 76-36 міліметраў, іх неабходна дыферэнцаваць ад яец нематод роду Oesophagostomum (якія выклікаюць эзафагастамоз) (памер яйца 72-42 мм) і нематод роду Globocephalus (памер яец 63-36 мм). Пры анатаміраванні заражаных жывёл паразітаў можна выявіць у піларычнай частцы страўніка. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia