СтыхархозСтыхархоз — глісная хвароба баброў, якая выклікаецца трэматодай віду стыхорхіс субтрыквэтрус (Stichorchis subtriquetrus)[1]. АпісаннеУзбуджальнік — трэматода Stichorchis subtriquetrus. Цела авальнае, даўжынёй каля 5 — 16 мм. Мае ротавую і брушную прысоскі. Яйцы (0,162 — 0,180) X (0,097 — 0,113) мм[2]. Стыхорхісы лакалізуюцца ў кішэчніку баброў. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — водных малюскаў. Стадыі спарацысты, а часам і даччыных рэдый адсутнічаюць. Працягласць жыцця паразіта ў арганізме бабра — да 28 месяцаў[2]. Бабры заражаюцца пры заглынанні з вадой інвазійных лічынак узбуджальніка[1]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў краінах Паўночнай Амерыкі і Еўропы[2]. Сімптомы і дыягностыкаХвароба праяўляецца расстройствам стрававання, анеміяй слізістых абалонак, ацёчнасцю галавы, прыгнечаным агульным станам, схудненнем, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць[1]. Дыягназ удакладняюць гельмінтакапралагічнымі даследаваннямі[1]. Лячэнне і прафілактыкаУ лячэнні выкарыстоўваюць бітыянол, хенаподыевы алей . Прафілактыкай з’яўляецца знішчэнне прамежкавых гаспадароў стыхорхісаў — прэснаводных малюскаў[1], абгароджванне ферм ад пранікнення дзікіх баброў, апрацоўка гарачай вадой воднай расліннасці, якая скормліваецца бабрам[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia