ПараскарыдозПараскарыдоз — хранічнае інфекцыйнае захворванне непарнакапытных, у тым ліку коней і аслоў, якое выклікаецца паразітычнымі чарвякамі віду параскарыда конская (Parascaris equorum) і характарызуецца парушэннямі стрававальнай і дыхальнай сістэмы[1][2]. Жыццёвы цыклПаразіт з’яўляецца геагельмінтам. Яйцы вылучаюцца з заражанай жывёлы з калам і спее ў грунце. Заражэнне адбываецца праз заглынанне спелых яец з кормам або вадой[3]. Дзякуючы ахоўным абалонкам, гельмінты праходзяць скрозь страўнікавы сок і цэлымі трапляюць у дванаццаціперсную кішку. Тут з яйца выходзяць лічынкі, якія траўміруюць слізістую абалонку кішачніка і трапляюць у крывацёк. З цягам крыві яны праходзяць праз печань і правы страўнічак сэрца, пакуль не трапляюць у лёгкія. Выкарыстоўваючы кісларод, лічынкі развіваюцца да палаваспелай асобіны за 2-3 месяцы. Пасля гэтага паразіт механічна раздражняе нервовыя канчаткі, выклікае кашаль і падымаецца ў горла. Тут заглынаецца ў страўнікава-кішачны тракт і вяртаецца ў кішачнік. Тут гельмінт паразітуе яшчэ некалькі гадоў, размножваючыся і харчуючыся ежай гаспадара[1]. ДыягностыкаКлінічныя прыкметы, уласцівыя параскарыдозу, не даюць падставы ставіць дыягназ на гэта захворванне, паколькі яны недастаткова спецыфічныя. Для дакладнага вызначэння хваробы неабходныя спецыяльныя гельмінталагічныя даследаванні. З гэтай мэтай можа быць выкарыстана гельмінтаскапія[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia