Цэркарыёз
Цэркарыёз (ад грэч. κέρκος — хвост) — запаленне скуры ў выніку заражэння лічынкамі глістоў ад вадаплаўных птушак і малюскаў. Найчасцей здараецца ў цёплую пару года. Ускладненне хваробы ў выніку паўторнага заражэння выклікае запаленне лёгкіх і кровазліццё ў лёгкія[3]. Іншыя назовы хваробы: сверб плыўца, сверб купальшчыка, водны скурны сверб, скурны шыстасамоз, шыстасамны (цэркарыяльны) дэрматыт[4]. ПапярэджаннеПрадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне зарослых водмеляў пры купанні, мыцці бялізны, гульнях і рыбалцы. Купацца бяспечней на абсталяваным пляжы. Лавіць рыбу — з берага, лодкі і моста. Варта пазбягаць заплыву ў месцы падкорму вадаплаўных птушак і пасялення рачных смаўжоў. Карысна абмяжоўваць знаходжанне ў вадзе 5 хвілінамі. Пасля купання варта старанна выціраць скуру ручніком і адразу замяняць прамоклае адзенне. Пры хаджэнні басанож па водмелі і мокрай траве варта старанна выціраць ногі кожныя 2 хвіліны. Пры больш працяглым знаходжанні ў вадзе (на працы ў сажалкавай гаспадарцы) павінна выкарыстоўвацца ахоўнае адзенне і абутак. Таксама карысна наносіць на скуру мазь на аснове дыметылфталату і дыэтылталуаміду, што засцерагае ад пранікнення лічынак цягам 1,5 гадзіны[5]. ПрычыныЗаражэнню спрыяе наведванне забруджаных арганічнымі і побытавымі адкідамі, стаячых вадаёмаў з багатай расліннасцю, дзе водзяцца рачныя смаўжы і плаваюць птушкі[5]. У Беларусі цэркарыі сустракаюцца ў возеры Нарач[6]. ПраявыХвароба спачатку выяўляецца праз пачырваненне, паколванне і сверб скуры. Праз некалькі гадзін на скуры ўзнікаюць высыпка ў выглядзе крапіўніцы і гнойныя пухіры. Таксама адзначаюцца слабасць, галавакружэнне, парушэнне сну, ліхаманка і сухі кашаль[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia