Сінгамозы
Сінгамоз[1] (лац.: syngamosis, таксама англ.: syngamiasis) — гельмінтоз з групы нематадозаў, якія выклікаюць прадстаўнікі роду Syngamus, характарызуецца прыкметамі паражэння дыхальных шляхоў. АктуальнасцьВыпадкі заражэння людзей казуістычныя і зарэгістраваныя ў Бразіліі, на Карыбскіх астравах, востраве Марцініка, Аўстраліі, Індыі, Філіпінах. Апісаны завозныя выпадкі ў ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі, дзе заражэнне адбылося падчас знаходжання на Карыбах. ЭтыялогіяУзбуджальнікамі з’яўляюцца нематоды прадстаўнікі роду Syngamus, у тым ліку Syngamus laryngeus. Развіццё паразітаў можа адбывацца прамым шляхам або з удзелам рэзервуарнага гаспадара — дажджавых чарвей ці прэснаводных малюскаў. Часцей за ўсё паразітуюць у арганізмах трапічных млекакормячых. Эпідэміялагічныя асаблівасціЧалавек заражаецца пры заглынанні лічынак з забруджанай ежай або вадой. Гельмінт адкладае яйцы. У навакольным асяроддзі з яец вылупляюцца лічынкі, якія праз некалькі дзён пасля выхаду становяцца інвазіўнымі. Палавая сталасць надыходзіць праз два тыдні пасля заражэння. Каля 8 % падарожнікаў у краіны з нізкім узроўнем медыцыны і прафілактыкі маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе падчас або пасля паездкі, і прыкладна ў 8 % выпадкаў у іх дыягнастуецца парушэнне дыхання, хранічны кашаль. ПатагенезУ чалавека ўзбуджальнік паразітуе ў гартані, трахеі і бронхах. Шчыльна прымацоўваючыся на слізістай абалонцы, паразіты здольныя парушаць яе цэласнасць. Клінічныя праявыСінгамоз у людзей характарызуецца развіццём ларынгіту, трахеабранхіту. Пацыенты часта скардзяцца на хранічны непрадуктыўны кашаль, сімптомы астмы або адчуванне поўзання ў горле. Часам узнікаюць прыкметы абструкцыі бронхаў, крывахарканне. ДыягностыкаСухі кашаль, а, асабліва, хранічны кашаль (працягласцю даўжэй 8 тыдняў), у першую чаргу той, што паўстаў пасля падарожжа ў адпаведныя рэгіёны, з’яўляецца падазроным і патрабуе акрамя пошуку туберкулёзу, яшчэ і пошуку сінгамозу. Пацвярджэннем з’яўляецца выяўленне яец у макроце і фекаліях. Часам палаваспелых гельмінтаў знаходзяць пры ларынгаскапіі і аптычнай бронхаскапіі. ЛячэннеВядомыя асобныя выпадкі прымянення пры сінгамозе івермектыну (0,2 г / кг), альбендазолу (0,4 г 2 дня), тыябендазолу (1,25 г 2 дня) і мебендазолу. Крыніцы
Літаратура
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia