Странгілаідэс стэркараліс
Странгілаідэс стэркараліс (Strongyloides stercoralis) — від паразітычных круглых чарвей з сямейства Strongyloididae, які выклікае ў чалавека странгілаідоз. Распаўсюджаны ў краінах пераважна з трапічным і субтрапічным кліматам, ва ўмераным поясе рэгіструюцца рэдкія выпадкі заражэння (Закаўказзе, Малдова, Украіна, паўднёвыя рэгіёны Расіі, Беларусь[1]). Чарвяк валодае складаным і унікальным для нематод цыклам развіцця (упершыню апісаны Рудольфам Лейкартам у 1882 годзе), які складаецца з двух пакаленняў — свабодна жывучага (рабдытыформныя лічынкі) і паразітычнага (філярыяпадобныя лічынкі) — з трыма фазамі развіцця: дарослая асобіна, рабдытыформная лічынка, філярыяпадобныя лічынка. Свабодна жывучыя чарвякі могуць пераходзіць на паразітычны спосаб жыцця ў залежнасці ад умоў навакольнага асяроддзя. БудоваСамка паразітычнага пакалення мае ніткападобную форму, памерам 2,2 × 0,04 мм і звужанае да галаўнога канца цела. Самцы маюць даўжыню каля 0,7 мм. Ротавая адтуліна акружана невялікімі губамі. У самцоў хваставы канец канічна завостраны і загнуты на брушны бок. Жыццёвы цыклМесца паразітавання ў арганізме чалавека — дванаццаціперсная кішка і верхнія аддзелы худой кішкі. Самцы гінуць адразу пасля капуляцыі і выдаляюцца са спаражненнямі. Від паразітуе толькі ў чалавека. Геагельмінт. Інвазійныя філярыяпадобныя лічынкі пранікаюць праз скуру, радзей праглытваюцца з ежай. Яны трапляюць у крывяносныя сасуды і з токам крыві заносяцца ў сэрца, а затым у лёгкія. Ужо ў альвеолах частка лічынак пераўтвараецца ў палаваспелыя формы. З дыхальных шляхоў паразіты трапляюць у рот і заглынаюцца, пасля чаго паразітуюць у тонкай і дванаццаціперснай кішках. Апладненне адбываецца ў бронхах, трахеях або кішках. Аплодненыя самкі адкладаюць яйцы, з якіх у кішках чалавека выходзяць рабдытыдныя лічынкі. З фекаліямі яны выкідваюцца вонкі. У знешнім асяроддзі рабдытыдныялічынкі харчуюцца раскладальнымі рэчывамі, ліняюць, ператвараюцца ў філярыяпадобныя, дасягаюць інвазійнай сталасці. Акрамя гэтага шляху развіцця ў дадзенага віду магчымыя яшчэ два:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia