Вастрыца чалавечая

Вастрыца чалавечая

Самкі вастрыцы чалавечай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63893
NCBI  51028
EOL  462584

Вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis) — від круглых чарвей. Паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку чалавека.

Апісанне

Цела даўжынёй 2—12 мм, белаватае, укрыта кутыкулай, унутраная поласць запоўнена вадкасцю. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, завостраны, у самцоў кручкападобны. Рот з трыма губамі.

Жыццёвы цыкл

Жыве каля 1 месяца. Размнажаецца без прамежкавага гаспадара. Полаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе яйцы (да 10—12 тыс.) і гінуць. Яйцы у вонкавым асяроддзі выспяваюць (становяцца інвазійнымі) праз 6 гадзін. Трапляюць у арганізм чалапека з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў. Выклікаюць энтэрабіёз.

Гаспадары

Акрамя чалавека ў якасці гаспадароў адзначаны такія віды прыматаў, як Colobus abissynicus, Pan troglodytes, гамадрыл (Papio hamadryas) і Pongo pygmaeus[1].

Крыніцы

  1. Host-parasite database - Natural History Museum. www.nhm.ac.uk. Праверана 22 студзеня 2025.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya