Дыфілабатрыёз
Дыфілабатрыёз (лац.: diphyllobothriosis) — паразітарнае захворванне жывёл, радзей чалавека, якое выклікаецца стужачнікам шырокім (Diphyllobothrium latum) і блізкімі да яго відамі роду Diphyllobothrium. Этыялогія![]() Захворванне выклікаюць стужачныя чэрві роду Diphyllobothrium. ЭпідэміялогіяПашыраны ўсюды. Ачагі дыфілабатрыёзу адзначаны па берагах азёр і рэк, паколькі ў цыкле развіцця ўзбуджальнікаў ролю прамежкавых гаспадароў выконваюць рачкі, рыбы, амфібіі і рэптыліі. Захворванне зарэгістравана ў асноўным у Фінляндыі, Францыі, Сібіры і вакол Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі. У цяперашні час пра яго спарадычна паведамляюць у Польшчы. У Японіі адбываецца заражэнне роднасным відам Diphyllobothrium nihonkaiense. ЗаражэннеЖывёлы і чалавек заражаюцца пры ўжыванні недастаткова праваранай і прасоленай рыбы[3]. У жывёл на дыфілабатрыёз хварэюць сабакі, лісы, пясцы, свінні і іншыя[3]. Сімптомы і цячэннеСімптомы захворвання ўключаюць кішачную непраходнасць, дыярэю, болі ў жываце і мегалабластную анемію, выкліканыя дэфіцытам вітаміна B12 . Пры значнай інвазіі жывёлы знясільваюцца, у іх настае анемія, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы[3]. У людзей хвароба выяўляецца энтэрытам, анеміяй, алергіяй, бяссонніцай, галаўным болем[3]. Дыягностыка![]() Дыягназ ставіцца на падставе наяўнасці яец стужачнага чарвяка ў кале. Яйцы, як правіла, шматлікія, і ніякіх метадаў згушчэння не патрабуецца. Яны маюць памеры 58-76 на 40-51 мкм, авальнай або эліпсападобнай формы, на адным полюсе маюць вечка, часам вельмі непрыкметнае, а на супрацьлеглым полюсе невялікі грудок, часам ледзь прыкметны[4]. Дыягнастычнае значэнне маюць і выяўленыя ў фекаліях праглатыды паразіта. ЛячэннеДля лячэння праводзіцца дэгельмінтызацыя. Прэпаратам выбару з’яўляецца празіквантэл у разавай дозе 5-10 мг мг/кг масы цела пераральна, таксама магчымы ніклазамід (2 г пераральна за раз у два прыёмы з інтэрвалам у гадзіну)[5]. ПрафілактыкаДля прафілактыкі забараняецца скормліваць сырую рыбу жывёле[3]. Таксама прымяняецца санітарна-ветэрынарная ахова вадаёмаў, санітарна-гельмінталагічная экспертыза рыбы і рыбных прадуктаў[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia