Метаганімоз
Метаганімоз (metagonimosis) — гельмінтоз з групы трэматадозаў, які характарызуецца разладам дзейнасці кішачніка. Этыялогія і эпідэміялогіяУзбуджальнік трэматода Metagonimus yokogawai даўжынёй 1-2,5 мм, шырынёй 0,4-0,7 мм. Цела пакрыта маленькімі шыпікамі, брушная прысоска зліта з ротавай. Яйцы маюць памеры 0,023 — 0,029 х 0,014—0,018 мм з вечкам на адным і патаўшчэннем шкарлупіны на іншым канцы. Дарослыя паразіты лакалізуюцца ў тонкім кішачніку чалавека, сабакі, кошкі. Развіццё адбываецца са зменай двух гаспадароў-прэснаводных малюскаў і розных відаў рыб. Заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні ў ежу сырой рыбы і выпадковым заглынанні яе лускавінак. Захворванне распаўсюджана ў Кітаі, Карэі, Японіі, у басейне Амура, а таксама на Сахаліне. ПатагенезГуляюць ролю сенсібілізацыя арганізма антыгенамі гельмінта і пашкоджанне слізістай абалонкі тонкай кішкі лічынкамі і дарослымі асобінамі паразіта. На ранняй стадыі захворвання характэрныя ліхаманка, скурны сверб, эазінафілія. Трохі пазней развіваецца энтэрыт, які выяўляецца болем у верхняй палове жывата, млоснасцю, зацяжным паносам. Працягласць інвазіі каля 1 года. ![]() ЛячэннеДыягназ ставіцца па выяўленні ў фекаліях яец гельмінта. Хворых шпіталізуюць, лячэнне праводзяць эфірным экстрактам шчытоўніка мужчынскага (Dryopteris filix-mas), а таксама нафтамонам і празіквантэлам. Прагноз спрыяльны. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia