ЭзафагастамозыЭзафагастамозы[1] (лац.: Oesophagostomosis) — гельмінтозы з групы нематадозаў чалавека, свойскіх і дзікіх жывёл, якія выклікаюцца круглымі чарвямі роду эзафагастомумы (Oesophagostomum). Характарызуюцца пашкоджаннем кішэчніка, у асноўным тоўстай кішкі. Эзафагастамоз чалавекаЭтыялогія і эпідэміялогіяУзбуджальнікамі эзафагастамозу чалавека з’яўляюцца круглыя чэрві відаў Oesophagostomum aculeatum (Linstow, 1879), Oesophagostomum bifurcum (Creplin, 1849) і Oesophagostomum stephanostomum (Stossich, 1904). Асноўнымі гаспадарамі гэтых эзафагастом з’яўляюцца малпы. Самец Oesophagostomum stephanostomum 18-24 мм даўжынёй, шырынёй да 0,68-0,74 мм, самкі — адпаведна 18-30 і 0,74-0,9 мм. Oesophagostomum aculeatum і Oesophagostomum bifurcum прыкладна аднолькавыя, даўжыня самцоў 8-13 мм, шырыня 0,31-0,41 мм, Даўжыня самак—11,5-19 мм, шырыня 0,38-0,54 мм. Яйцы авальныя з тонкай абалонкай даўжынёй 0,051-0,08 мм, шырыня-0,029-0,043 мм. Чалавек рэдка заражаецца гэтым гельмінтозам. Хвароба сустракаецца ў Афрыцы (Нігерыя, Уганда, Гана, Эфіопія), Інданезіі і ў Паўднёвай Амерыцы (Бразілія). Крыніцай інвазіі з’яўляюцца малпы. Чалавек заражаецца пры ўжыванні ў ежу садавіны і агародніны, кантамінаваных лічынкамі, праз ваду, якая змяшчае лічынак, а таксама праз брудныя рукі. Жыццёвы цыкл паразітаЯйцы гельмінтаў вылучаюцца з спаражненнямі. Праз 2 сутак з яец выходзяць лічынкі. Пасля развіцця і 2-х лінек, лічынкі становяцца інвазійнымі і праз рот трапляюць у чалавека, укараняюцца ў слізістую абалонку або падслізістую аснову тоўстай кішкі. Праз 48 гадзін вакол лічынкі утвараецца гранулематозная тканка — утвараецца вузельчык . Паразіт ліняе яшчэ раз, пасля чаго выходзіць у прасвет тоўстай кішкі, дзе адбываецца 4-я лінька і далейшае развіццё гельмінта. Праз 15-20 дзён гельмінты дасягаюць палавой сталасці, і самка пачынае адкладаць яйцы. Магчыма заражэнне лічынкамі і праз скуру. У чалавека лічынкі могуць не выходзіць у прасвет тоўстай кішкі; нярэдка яны пранікаюць пад серозную абалонку, дзе інкапсулюецца, фармуючы паразітарныя кісты, у якіх могуць дасягаць палавой сталасці. ПатагенезПатагенез захворвання абумоўлены сенсібілізацыяй арганізма прадуктамі абмену гельмінта, якія асабліва інтэнсіўна вылучаюцца падчас лінькі лічынак, што паразітуюць у сценцы тоўстай кішкі (так званая «вузельчыкавая хвароба»). У сувязі з заносам мігруючымі лічынкамі ўзбуджальніка ў сценку тоўстай кішкі патагеннай мікрафлоры, магчыма нагнаенне вузельчыкаў. Назіраецца запаленне тоўстай кішкі, Парушэнне функцыі кішачніка. Паталагічная анатоміяПаразітарныя кісты лакалізуюцца пад серознай абалонкай тоўстай кішкі, маюць шаравата-жоўты колер, у дыяметры дасягаюць 1,5 см. На разрэзе вызначаецца цэнтральная паражніна, запоўненая жаўтлява-зялёнай гноепадобнай масай, у якой знаходзіцца гельмінт жаўтлявага або залаціста-карычневага колеру. У выпадку гібелі гельмінта, у кісце развіваецца фіброзная ткака, магчымая кальцыфікацыя. Клінічная карцінаАдрозніваюць 2 перыяды эзафагастамозу: ранні (ларвальны), падчас якога адбываецца ўкараненне лічынак у сценку кішачніка, і позні (імагінальны), калі гельмінт паразітуе ў прасвеце тоўстай кішкі. Для ларвальнага перыяду характэрныя зніжэнне апетыту, слабасць, апатыя, боль у жываце, дыярэя, пахуданне. У імагінальным перыядзе хвароба працякае субклінічна альбо выяўляецца дыярэяй. Пры лакалізацыі паразітарных кіст пад серознай абалонкай у схуднелых хворых пальпаторна можна вызначыць па ходзе тоўстай кішкі шчыльныя пухлінападобныя ўтварэнні. Найбольш частымі ўскладненнямі эзафагастамозу з’яўляюцца абтурацыя або інвагінацыя тоўстай кішкі на ўзроўні лакалізацыі паразітарных кіст. ЛячэннеДыягностыка магчыма ў імагінальным перыядзе хваробы на падставе анамнезу і выяўлення яец гельмінта. Дыферэнцыяльны дыягназ праводзяць з пухлінай кішэчніка. Лячэнне праводзяць тыябендазолам, звычайна па 25 мг/кг 2 разы на суткі на працягу 2-3 дзён у комплексе з гіпасенсібілізавальнымі сродкамі і вітамінамі. Сутачная доза тыябендазолу для дарослага 1 г. Проціпаказаны пры цяжарнасці. Пры абтурацыі і/або інвагінацыі тоўстай кішкі патрабуецца хірургічнае выдаленне паразітарных кіст. Прагноз звычайна спрыяльны; пры ўскладненні — спрыяльны толькі пры ўмове аператыўнага ўмяшання[2]. Эзафагастамозы жывёлЖывёлы заражаюцца пры заглынанниі інвазійных лічынак паразіта з кормам і вадой[1]. Хвароба праяўляецца расстройствамі стрававання, вадкімі фекаліямі з дамешкам крыві і слізі, ліхаманкай, зніжэннем апетыту, схудненнем, анеміяй[1]. Пры значнай інвазіі жывёлы гінуць[1]. У лячэнні выкарыстоўваюць розныя антыгельмінтыкі[1]. Мерамі прафілактыкі з’яўляюцца папераджальная дэгельмінтызацыя, абеззаражванне памяшканняў, інвентару[1]. Свойскія жывёлыНематоды роду эзафагастомумы (Oesophagostomum) паразітуюць у буйной рагатай жывёлы (эзафагастомум прамяністы (Oesophagostomum radiatum)), авечак (эзафагастомум венны (Oesophagostomum venulosum), эзафагастомум калумбійскі (Oesophagostomum columbianum))[3], свіней (Oesophagostomum dentatum і эзафагастомум даўгахвосты (Oesophagostomum longicaudum))[4]. Даўжыня эзафагастомумаў да 2 см; дарослыя гельмінты лакалізуюцца ў прасвеце, а лічынкі — у сценцы тоўстых кішак[5]. Дзікія жывёлыЗахворванне адзначана ў дзікіх капытных, у тым ліку такіх відаў, як зубр (Bison bonasus), казуля (Capreolus capreolus), лань (Dama dama) і высакародны алень (Cervus elaphus), дзік (Sus scrofa), лось (Alces alces)[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia