Васілька Брачыславіч
Васілька Брачыславіч (XII ст. — пасля 1180) — князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (зг. 1180). Адзіны раз згаданы без тытула пад 1180 годам Іпацьеўскім летапісам, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, полацкім Усяславам Васількавічам з атрадамі ліваў і літоўцаў, лагожскім князем Усяславам Мікулічам, князем Андрэем Валодшычам і яго пляменнікам Ізяславам удзельнічаў у вялікім паходзе на Друцк. Відавочна, як і іншыя згаданыя князі быў у сферы ўплыву чарнігаўскіх князёў Ольгавічаў, што варагавалі са смаленскімі князямі.
Болей нічога пра Васільку Брачыславіча не вядома, толькі даследчыкі прапануюць розныя атаясненні яго з іншымі асобамі, вядомымі з крыніцы тым або блізкім часам. У тым ліку, Васільку прапануюць лічыць сынам згаданага ў гэтым самым паходзе віцебскага князя Брачыслава Васількавіча. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia