Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы)
«Раскіданае гняздо» — спектаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Пастаноўка 1921 годаПрэм’ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Мінску 14 красавіка 1921 года. Спектакль быў перанесены заснавальнікам тэатра Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1] Пастаноўка 1972 годаПрэм’ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 года і была прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратурнага класіка.[1] Пастаноўкай спектакля яго рэжысёр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскай тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкай («Беларусьфільм») і ў 1997 годзе спектаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2] У спектакль былі ўведзены русалкі і пантамімісты. У тэксце п’есы былі зроблены некаторыя скарачэнні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спектакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спектаклю ў зале гучалі народныя песні. Пастаноўка вызначалася паэтычнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю. Спектакль пакінуў прыкметны след у гісторыі тэатра і паказваўся ў Маскве і іншых гарадах СССР.[1] Акцёры
Водгукі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia