34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку сілавікоў
10 жніўня 2020
Загінуў каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Ішоў у бок сілавікоў, падняўшы рукі ўгору, побач праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. Праз яшчэ два метры наперад, зноў стрэлілі з боку сілавікоў, ад гэтага траплення ён загінуў на месцы[3]. Па першай рэжымавай версіі, спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў і яно выбухнула ў яго руках[4].
25 гадоў, памёр у шпіталі пасля збіцця сілавікамі ў аўтазаку
12 жніўня 2020
Быў затрыманы ў Гомелі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканне з дзяўчынай. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль у стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. 13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазіроўкі. Сваякі не пагадзіліся з такой заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца»[5][6].
15 жніўня знік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго слоў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці[7][8].
44 гады, памёр у шпіталі пасля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным
19 жніўня 2020
11 жніўня ў Брэсце атрымаў стрэл у галаву ад сілавіка ў цывільным. Паранены быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у Мінск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня[9][10][11].
Знік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладзечне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Мінску. Паводле версіі следства, ён скончыў жыццё самагубствам[15], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[16].
Знік 11 жніўня ў Мінску. Знойдзены мёртвым 1 верасня (як мяркуецца, у парку каля ўнівермага «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі. Па папярэдняй версіі, памёр ад сардэчнага прыступу[17].
31 год, памёр у рэанімацыі пасля збіцця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах
12 лістапада 2020
Калі Раман падыйшоў на мурала ў Мінску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна збілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска(бел. (тар.)) (бел.[18] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 з вялікім ацёкам мозга, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[19], дзе неўзабаве памёр.
Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязняў[20]. 21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17[21].
Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года (арт. 293 КК). Пасля допыту 25 мая 2021 года юнак спрыгнуў з 16-павярховага будынка[22]. У перадсмертнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Следчы камітэт[23].
32 года, перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый «Нірвана» Федасюк і Андрэй Зельцэр
28 верасня 2021
Па рэжымавай версіі, 28 верасня сілавікі «адпрацоўвалі» адрасы, па якіх маглі знаходзіцца людзі, «дачынныя тэрарыстычнай дзейнасці». Жыхар адной з кватэр адмовіўся адкрыць дзверы невядомым, заблакіраваўся ўнутры разам з жонкай. Пры гэтым абодва бакі рабілі відэаздымку. Пасля ўварвання ў кватэру сілавікоў, мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў іх бок. У выніку аднаму з іх прычынены пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. Агнём у адказ мужчына забіты.
Ушанаванне памяці
На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзнік народны мемарыял, які ўлады рэгулярна знішчалі, а людзі аднаўлялі нанова.
Увечары 12 лістапада 2020 года, пасля з’яўлення навіны пра смерць Рамана Бандарэнкі, на Плошчы Перамен узнік народны мемарыял, які быў знішчаны ўладамі 15 лістапада.
17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова[26].
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[27].