Мічыганскі ўніверсітэт
Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ан-Арбар у штаце Мічыган, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце і пераехаў у Ан-Арбар у 1837 годзе. У цяперашні час універсітэт мае кампусы ў трох гарадах Мічыгана: Ан-Арбар, Дырбарн і Флінт. Універсітэт лічыцца адным з лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША, а таксама адным з самых багатых. Адной з прычын такой сітуацыі з'яўляецца надзвычай высокая плата за навучанне для студэнтаў, якія паходзяць не са штата Мічыган, якія складаюць каля 30% ад агульнай колькасці студэнтаў вучэльні. Мічыганскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША і характарызуецца высокім узроўнем выкладання. Ён займае другое ці трэццяе месца ў рэйтынгу лепшых дзяржаўных універсітэтаў краіны або ад дваццаць другога да дваццаць пятага, калі браць пад увагу прыватныя ўніверсітэты. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэт займае месца паміж шостым і васемнаццатым. Структура
Некаторыя знакамітыя выпускнікі
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia