Універсітэт імя Ч. Тафтса
Універсітэт імя Ч. Тафтса (англ.: Tufts University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сомерсвіл у штаце Масачусетс, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1852 годзе як каледж хрысціянскімі ўніверсалістамі, якія імкнуліся стварыць несектантанскую вышэйшую навучальную ўстанову ў Новай Англіі. Вучэльня носіць імя Чарльза Тафтса, які ахвяраваў 20 акраў зямлі для арганізацыі вучэльні, якія сёння з'яўляюцца галоўным універсітэцкім кампусам. Вучэльня заставалася невялікім гуманітарным каледжам да 1970-х гадоў, калі ператварылася ў вялікі даследчы ўніверсітэт. Універсітэт прапануе больш за 90 праграм бакалаўрыяту і 160 магістратуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт мае таксама дадатковы кампус у цэнтры Бостана, у якім размяшчаюцца медыцынская, стаматалагічная школы і школа харчавання, а таксама вышэйшая школа біямедыцынскіх навук. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia