Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт
Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Pennsylvania State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, ЗША. Адзін з 15 лепшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША[4], член Public Ivy[5]. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1855 годзе як Пенсільванская фермерская сярэдняя школа. Штогадовая рэгістрацыя ў кампусе ўніверсітэта ўключае больш за 46 800 аспірантаў і студэнтаў, што робіць Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт адным з буйнейшых універсітэтаў у Злучаных Штатах. Ва ўніверсітэце ёсць самая вялікая ў свеце асацыяцыя выпускнікоў, якія плацяць узносы. Універсітэт прапануе навучанне па больш чым 160 спецыяльнасцях. Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, прэміі Грэмі, прэміі Эмі і інш. Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі ў агульнай колькасці больш за 50 алімпійскіх медалёў, у тым ліку 17 залатых. У 2010 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету Універсітэт штата Пенсільванія заняў 43 месца. U.S. News & World Report змясціў адукацыйную праграму ўніверсітэта на 47 месца сярод лепшых амерыканскіх каледжаў.[6] У 2010 годзе Penn State ацэнены як 98-ы сярод лепшых універсітэтаў свету паводле QS World University Rankings[7]. Wall Street Journal у верасні 2010 года размясціў Penn State на 1 месцы з 479 паводле запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працаўладкавання.[8][9] Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia