Універсітэт імя Дж. Эмары
Універсітэт імя Дж. Эмары (англ.: Emory University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атланта ў штаце Джорджыя, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1836 годзе як каледж метадысцкай епіскапальнай царквой і названы ў гонар метадысцкага біскупа Джона Эмары. Яго галоўны кампус знаходзіцца ў 5 км ад цэнтра Атланты. Універсітэт займае 15-е месца сярод каледжаў і універсітэтаў ЗША і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Ён быў запрошаны ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў у 1995 годзе. Ва ўніверсітэце дзейнічае Інстытут рака, Нацыянальны даследчы цэнтр прыматаў і многія даследчыя цэнтры хвароб і вакцын. Універсітэт знаходзіцца побач з Цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША і з'яўляецца ягоным даўнім партнёрам у глабальных і нацыянальных прафілактычных і даследчых ініцыятывах. Універсітэт з'яўляецца вядучым каардынатарам Нацыянальнага навучальнага і адукацыйнага цэнтра па ліхаманцы Эбола Міністэрства аховы здароўя ЗША. Ва ўніверсітэце знаходзіцца штаб-кватэра Міжнароднай асацыяцыі нацыянальных інстытутаў грамадскага аховы здароўя. Сярод выкладчыкаў і выпускнікоў універсітэта 1 прэзідэнт ЗША, 2 прэм'ер-міністры іншых краін, 9 кіраўнікоў універсітэтаў, 11 дэпутатаў Кангрэса ЗША, 2 лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнт ЗША, спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША, і 1 суддзя Вярхоўнага суда ЗША. Сярод іншых вядомых выпускнікоў 21 стыпендыят Родса і 6 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, а таксама лаўрэаты прэміі Эмі, лаўрэаты прэміі Грэмі, стыпендыяты Макартура, кіраўнікі замежных дзяржаў і інш. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia