Дартмуцкі каледж
Дартмуцкі каледж (англ.: Dartmouth College) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хановер у штаце Нью-Гэмпшыр, ЗША. Агульная характарыстыкаДартмуцкі каледж з'яўляецца адным з 9 так званых каланіяльных каледжаў, заснаваных яшчэ да вайны за незалежнасць ЗША. Набыўшы вядомасць на пачатку ХХ стагоддзя, з тых часоў ён лічыцца адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў ЗША. Першапачаткова быў створаны для навучання індзейцаў хрысціянскай тэалогіі і англійскаму ладу жыцця. Размешчаны на тэрасе над ракой Канектыкут, галоўны кампус плошчай 109 га знаходзіцца ў сельскай мясцовасці Новай Англіі. Дартмуцкі каледж з'яўляецца самай невялікай ВНУ ў Лізе плюшчу. Конкурс пры паступленні на бакалаўрыят складае каля 20 асоб на 1 месца — студэнтамі становіцца ў сярэднім толькі 5,3% абітурыентаў. Універсітэт мае шмат вядомых выпускнікоў, у тым ліку 170 дэпутатаў Кангрэса ЗША, 24 губернатары штатаў ЗША, 8 міністраў ЗША, 3 лаўрэата Нобелеўскай прэміі. 2 суддзі Вярхоўнага суда ЗША і 1 віцэ-прэзідэнт ЗША. Сярод іншых вядомых выпускнікоў 81 стыпендыят Родса, 26 лаўрэатаў стыпендыі Маршала, 13 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 51 алімпійскі медаліст. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia